Анатоль Дораш, вядучы інжынер-энергетык РУП ЖКГ:

– У маім падпарадкаванні – 17 чалавек, і кожнаму жадаю быць здаровым, бадзёрым, паспяховым. Калектыву прадпрыемства – фінансавай стабільнасці: грошыкаў вялікіх і маленькіх!

Аляксандр Адамчык, майстар па добраўпарадкаванні горада Дзятлава:

– Варта падзякаваць за працу дворніку Васілю Лявошку, рабочым па добраўпарадкаванні Аляксандру Мацюкевічу, Аляксандру Лукашэвічу, Сямёну Рымшу. Гэта старанныя і адказныя працаўнікі. Няхай у іх, а таксама ва ўсіх нашых працаўнікоў усё ладзіцца на працы і дома. Хачу, карыстаючыся выпадкам, звярнуцца да дзятлаўчан: паважліва стаўцеся да працы тых, хто клапоціцца пра чысціню і ўтульнасць, не трэба смеціць! Толькі агульнымі намаганнямі зробім наш горад прывабным і гасцінным.

Аляксандр Макарчык, вадзіцель РУП ЖКГ:

– У нашым калектыве працуе нямала вадзіцеляў. Сам я заняты на дастаўцы грузаў і перавозцы людзей. Я жадаю ўсім удачы, працоўных поспехаў і няхай па жыцці ў кожнага будзе толькі “зялёнае святло”.

Мікалай Юркевіч, вадзіцель “Амкадора” і машыніст экскаватара:

На прадпрыемстве працую даўно, хутка будзе 15 гадоў. І ўсім  працаўнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашага раёна шчыра жадаю здароўя – каб былі здаровыя самі, дзеці, унукі. А ўсё астатняе можна набыць працай і заробкам. Галоўнае сёння – не хварэйце!

Аляксандр Спасюк, начальнік жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка гарпасёлка Наваельня:

– Наш калектыў – 38 чалавек. Кожны стараецца на сваім участку работы. Сярод лепшых магу назваць сталяра Анатоля Несцерава, сантэхніка Віктара Дайліду, слесара аварыйна-аднаўленчых работ Сяргея Аблажэя. Імкнуцца трымаць наш пасёлак чыстым і дагледжаным нашы жанчыны-дворнікі Ларыса Анушкевіч, Вольга Таўкун, Святлана Навасёлава. Усяму калектыву жадаю працоўнага настрою, аптымізму і жыццёвай удачы!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации