Дэпартамент аховы. Прапануем маладым людзям служыць у нас

Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы прапануе маладым людзям ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў выбраць прафесію праваахоўніка і далучыцца да дружнага калектыву аддзела.

Тут ёсць вакансіі міліцыянера ўзвода міліцыі; міліцыянера-вадзіцеля групы затрымання ўзвода міліцыі; міліцыянера-кінолага групы затрымання ўзвода міліцыі.

Асноўныя задачы, якія выконваюць супрацоўнікі, – ахова грамадскага парадку, асабістай і дяржаўнай уласнасці, папярэджанне і своечасовае раскрыццё злачынстваў, забеспячэнне бяспекі людзей, абарона іх правоў і законных інтарэсаў.

Пры адборы ўлічваюцца маральныя і дзелавыя якасці, стан здароўя, узровень адукацыі кандыдатаў. Сярод абавязковых патрабаванняў: наяўнасць прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пажадана для ўсіх кандыдатаў, але кандыдатуры маладых людзей, якія маюць сярэднеспецыяльную і вышэйшую адукацыю могуць разгледзець і без службы. Прычынай адмовы ў прыёме на службу можа стаць тое, што малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Ёсць шэраг гарантый і сацыяльных ільгот, прадугледжаных дзяржавай для праваахоўнікаў. Асноўныя з іх: абавязковае дзяржаўнае страхаванне за кошт рэспубліканскага бюджэту ці іншых прадугледжаных заканадаўствам крыніц. Права на льготны крэдыт на будаўніцтва, рэканструкцыю або пакупку жылля, якім карыстаюцца супрацоўнікі з ліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Прадастаўленне месцаў у дзіцячых садках на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы – дзецям супрацоўнікаў. Права на медыцынскае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя органаў унутраных спраў, санаторна-курортнае лячэнне, іншыя меры сацыяльнай абароны – супрацоўнікам органаў унутраных спраў і членам іх сем’яў. Магчымасць выдзялення супрацоўнікам арэнднага жылля згодна з чаргой, або выплата грашовай кампенсацыі за наём жылога памяшкання па дагаворы. Водпуск з захаваннем грашовага забеспячэння для здачы ўступных іспытаў, які прадастаўляецца пры паступленні ва ўстановы сярэднеспецыяльнай і вышэйшай адукацыі, атрыманні адукацыі пасля ВНУ, дадатковай адукацыі, а таксама ў сувязі з атрыманнем сярэднеспецыяльнай, вышэйшай адукацыі (у вячэрняй ці завочнай форме), адукацыі пасля ВНУ (завочнай ці ў форме спашукальніцтва) ва ўстановах сярэднеспецыяльнай, вышэйшай адукацыі, арганізацыях, якія рэалізуюць праграмы адукацыі пасля ВНУ. Штогадовы водпуск ад 30 да 45 сутак (у залежнасці ад выслугі гадоў), таксама прадугледжана выкарыстанне дадатковых (сацыяльных) водпускаў: за асаблівы характар службы, у сувязі з навучаннем, па прычынах асабістага і сямейнага характару. Права на аднаразовую грашовую дапамогу для супрацоўнікаў, якія праслужылі па кантракце не менш за пяць гадоў (за выключэннем перыядаў навучання ў стацыянары пры атрыманні адукацыі) пры заключэнні другога кантракта і наступных або пры падаўжэнні яго на новы тэрмін у памерах: 10 базавых акладаў – пры заключэнні (падаўжэнні) кантракта ад 3 да 5 гадоў, 35 базавых акладаў – пры заключэнні кантракта на пяць і больш гадоў. Пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 48 гадоў з улікам выслугі на службе 20 і больш гадоў.

Па інфармацыю наконт працаўладкавання звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Фогеля, 15. Тэлефоны для даведак: 2-65-92, 2-51-90, 8-029-8823618.

Дзмітрый ХАРОШКА,
начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Зонты вместо пляжей: суббота в Беларуси обещает дожди и грозы

В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…

35 минут ago

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

1 час ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

19 часов ago