Будынак прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Дзятлаўскім раёне два дзясяткі гадоў таму выглядаў зусім па-іншаму. У 1995 годзе арганізацыя выканала толькі касметычны рамонт: патынкавалі фасад, замянілі вокны, дах, размежавалі прасторнае памяшканне былой залы пасяджэнняў на два кабінеты.
У 2006-м адбылося кардынальнае пераўвасабленне будынка прадстаўніцтва “Белдзяржстрах”. Пасля капітальнага рамонту тут дадаўся паўнацэнны паверх, колькасць кабінетаў павялічылася ўдвая. За гэты час у адміністрацыйным памяшканні былі праведзены ўсе камунікацыі, уладкаваны два санвузлы (першапачаткова не было ніводнага), заменена ўся мэбля.
Нават цяпер, амаль праз дзесяцігоддзе, будынак прадстаўніцтва выглядае па сучаснаму і адпавядае актуальным сёння патрабаванням. Апроч дзесяці кабінетаў для работнікаў арганізацыі, тут функцыянуе зала для прыёму наведвальнікаў, кабінет для дзяжурнага страхавога агента. Разам з тым павелічэнне колькасці абавязковых страхавых паслугаў, рост аб’ёмаў працы дазволілі пашырыцца і калектыву арганізацыі. Толькі сёлета прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” сабрала 7,5 мільярда рублёў страхавых прэмій, у тым ліку па добраахвотных відах страхавання – 3,5 мільярда; па 1062 страхавых падзеях сёння выплачана амаль 3 мільярды рублёў.
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…