Categories: Падзеі

Брыльянтавая прыгажосць сям’і

У маі бягучага года сваё брыльянтавае вяселле — 60 гадоў сумеснага жыцця — адзначаць Людміла Васільеўна і Канстанцін Казіміравіч Каратышы з вёскі Кажухоўцы.

Гісторыя іх знаёмства пачалася з вясковага вяселля, на якое яны былі запрошаны.  Канстанцін — як сябар жаніха, Людміла — як сяброўка нявесты. Праз паўгода яны стварылі ўжо сваю сям’ю. Кажуць, што гэта было каханне з першага погляду, а яшчэ аб’яднала іх падабенства нялёгкіх жыццёвых сітуацый.

Распісаліся Людміла і Канстанцін у сельскім савеце. А павянчаліся толькі праз пяцьдзясят гадоў — у свой залаты юбілей сямейнага жыцця.

Кажухоўцы — гэта радзіма Канстанціна Казіміравіча. Людміла Васільеўна нарадзілася ў вёсцы Ятра цяперашняга Навагрудскага раёна. У трохгадовым узросце яна засталася сіратой: маці трапіла ў нямецкі палон, бацька загінуў на вайне. Выхоўвала Людмілу бабуля — Надзея Кліменцьеўна. Пасля замужжа ўнучкі Надзея Кліменцьеўна пераехала разам з ёй у Кажухоўцы, дапамагала гадаваць дзяцей, паколькі дэкрэтнага водпуску ў тыя гады  не давалі.

Праз два гады пасля вяселля Канстанціна Казіміравіча прызвалі на армейскую службу, якую ён праходзіў на тэрыторыі Грузіі, амаль на мяжы з Турцыяй,  у авіяцыйным палку. Вярнуўшыся дахаты, уладкаваўся працаваць у калгас шафёрам. Вадзіў аўтамабіль «ГАЗ-53», самазвал, некаторы час быў вадзіцелям аўтобуса. Расказваючы аб мінулай працы, Канстанцін Казіміравіч узгадвае, што яго шафёрская дарога пралегла не толькі праз тэрыторыю Беларусі, але і за яе межамі.

Душэўным захапленнем Канстанціна Казіміравіча з’яўляецца ігра на гармоніку. Асвоіў ён гэты інструмент самастойна, яшчэ да армейскай службы. А ў арміі навучыўся іграць яшчэ і на баяне.

— Менавіта за свой музычны талент ён мне і прыглянуўся,— жартуе, гледзячы на мужа, Людміла Васільеўна.
Таксама як і Канстанцін Казіміравіч яна ўсё жыццё адпрацавала ў калгасе. Спачатку — даяркай, пасля — паляводам. Неяк на заробленую прэмію купіла швейную машынку «Падольская». З яе дапамогай шыла сукенкі простага крою для сябе, для дочак, вопратку для мужа.

У Людмілы Васільеўны і Казіміра Канстанцінавіча — тры дачкі. Старэйшай — ужо пяцьдзесят восем гадоў.
«Брыльянтавыя» юбіляры — багатыя дзядуля і бабуля: у іх чатыры ўнукі і пяць праўнукаў.

— Сёння мы жывём дзеля дзяцей, — адзначае Людміла Васільеўна. — Галоўнае — каб у іх было ўсё добра, каб яны былі здаровыя, каб іх жыццё склалася.

А, увогуле, сакрэтам сямейнага даўгалецця юбіляры называюць узаемапавагу, узаемападтрымку, а таксама роднасць душаў, якая за многія гады стала толькі мацнейшай.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

13 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

13 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

16 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

18 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

19 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

20 часов ago