Categories: Падзеі

«Бронза» — у Аляксандра Дзямянцава

У Мінску, у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, прайшла 8-я рэспубліканская спартакіяда грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». У ёй прымалі ўдзел спартсмены-інваліды па зроку з усіх абласцей нашай краіны. Сярод іх быў разыграны 21 камплект узнагародаў у сямі відах спорту.

Удзельнікі спартакіяды прадэманстравалі свае здольнасці ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, шматбор’і, гіравым спорце, плаванні, згулялі ў шашкі, шахматы, шоўдаўн (тэніс для сляпых, які збіраюцца ўключыць у паралімпійскія віды спорту), міні-футбол.

У склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці ўвайшоў удзельнік Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Аляксандр Дзямянцаў, жыхар аграгарадка Гезгалы. Дваццацідвухгадовы Аляксандр нядаўна з’яўляецца ўдзельнікам раённай арганізацыі інвалідаў па зроку, але паспеў станоўча сябе праявіць. Гэта было першае сур’ёзнае выступленне хлопца. Раней ён не ўдзельнічаў у вялікіх спартыўных спаборніцтвах, тым больш рэспубліканскага ўзроўню. Але спартыўны дэбют Аляксандра Дзямянцава быў паспяховы: у лёгкай атлетыцы (адцісканне ад падлогі) — трэцяе месца. У выніку, у агульнакамандным заліку па лёгкай атлетыцы спартсмены Гродзенскай вобласці занялі трэцяе месца. Аляксандр прывёз дахаты бронзавы медаль і дыплом трэцяй ступені ў агульнакамандным заліку па лёгкай атлетыцы 8-й рэспубліканскай спартакіяды ГА «БелТІЗ».
Удзельнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку рады за Аляксандра, віншуюць яго з узнагародай і жадаюць далейшых поспехаў.

С. КРЭЙДЗІЧ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»

 

administrator

Recent Posts

Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси

Первый миллион тонн сахарной свеклы накопали хозяйства Беларуси, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Министерство сельского…

3 часа ago

Пожар хозяйственной постройки в Дятлово

12 сентября в 13-50 на линию «101» поступило сообщение о том, что в городе Дятлово…

14 часов ago

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

15 часов ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

2 дня ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

2 дня ago