Большасць пытанняў была аб рабоце камунальнікаў

10 снежня ў аграгарадку Гезгалы выязны прыём грамадзян правёў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Для аператыўнага вырашэння пытанняў заяўнікаў удзел у прыёме прымалі кіраўнікі службаў раёна.

Са зваротамі да Андрэя Садоўскага прыйшлі шэсць чалавек, большасць праблем тычылася работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якасці медыцынскіх паслуг, работы міліцыі.

Жыхар, які нядаўна набыў кватэру ў Гезгалах, расказаў, што не дачакаўся прыходу сантэхніка, таму ў выніку выклікаў спецыяліста з іншага горада, доўга давялося чакаць і выканання заказу на вываз пасля рамонту будаўнічага смецця тэхнікай камунгаса. Разам з тым, у адзіную рэспубліканскую службу на нумар 115 ён не звяртаўся.

У час прыёму заяўніку патлумачылі такую магчымасць, а дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк расказаў, што ёсць яшчэ і магчымасць заказу такога віду паслугі, як “платная заяўка”, для выканання якой выязджаюць спецыялісты з райцэнтра.

Грамадзянка паскардзілася на бадзяжных сабак, якіх стала больш у аграгарадку. Жанчына выказала трывогу за дзяцей, паколькі менавіта яны могуць стаць аб’ектамі агрэсіі жывёлін.

Кіраўнік раёна паабяцаў, што ў бліжэйшы час праблема будзе вырашана.

Дзве жанчыны прасілі правесці ў іх пад’ездзе, які пацярпеў ад пажару ў 2023 годзе, касметычны рамонт.

Заяўніцам расказалі, што алгарытм дзеянняў у іх выпадку наступны: камунгас павінен правесці падлік кошту работ, выканаць рамонт і прадаставіць у суд дакументы аб іх правядзенні, каб у далейшым сума была спагнана з гаспадароў кватэры, дзе адбылося вогненнае здарэнне.

Разам з тым, жыхары пад’езда, каб паскорыць працэс, гатовыя ў растэрміноўку на тры месяцы аплаціць рамонтныя работы. Для вырашэння ўсіх нюансаў з імі ў бліжэйшы час будзе арганізаваны сход. Пытанне застаецца на кантролі ў старшыні райвыканкама.

Жыхар дома сумеснага самастойнага пражывання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна паскардзіўся на крадзяжы і праблемных суседзяў. Аб’ектыўна разабрацца з яго сітуацыяй паабяцалі начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Шчурскі і галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Яцкевіч.

Пажылая жыхарка аграгарадка звярнулася адразу з некалькімі пытаннямі. Яна расказала, што каля яе дзвярэй у выніку мантажу шчытавой для электралічыльнікаў з’явілася скразная шчыліна, якую камунальнікі доўга не могуць затынкаваць, а яшчэ ў кватэры мільгаюць лямпы, што, хутчэй за ўсё, сведчыць аб праблемах з праводкай, а тут і да замыкання недалёка – патрэбна праверка электрыкаў.

Андрэй Садоўскі паабяцаў пенсіянерцы, што яе камунальныя пытанні будуць вырашаны на працягу дзесяці дзён.

Гэту ж пажылую жанчыну турбаваў стан здароўя: год таму яна перажыла інсульт, знаходзілася на лячэнні, а цяпер пацікавілася ў галоўнага доктара Віктара Яцкевіча, як часта ёй неабходны курсы рэабілітацыі.

Галоўны медык раёна паабяцаў, што адразу ж па завяршэнні прыёму пагутарыць з яе ўчастковым доктарам з мясцовай амбулаторыі. Пасля вывучэння гісторыі хваробы ўчастковая медык прыме рашэнне аб перыядычнасці і аб’ёме неабходных працэдур. Калі ж такі парадак не задаволіць пенсіянерку, яна зможа звярнуцца да спецыяліста ў раённую паліклініку.

Выслухаўшы просьбы і пажаданні гезгальцаў, Андрэй Садоўскі даў адпаведныя даручэнні спецыялістам раённых службаў і зазначыў, што першачарговай увагі патрабуюць арганізацыя ў пасёлку рэгулярнай работы ўчастковага інспектара міліцыі, замацаванасць за амбулаторыяй тэхнічна спраўнай машыны медыцынскай дапамогі, безумоўна, больш выніковая дзейнасць спецыялістаў мясцовага ўчастка РУП ЖКГ.       

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

12 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

12 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

12 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

12 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

13 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

14 часов ago