Больш як 400 нацыянальных наглядальнікаў працуюць ужо ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі і тэрытарыяльных камісіях, паведаміла сёння ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

Акрамя таго, акрэдытаваны 33 міжнародныя наглядальнікі ад СНД. “Мы чакаем таксама атрымання анкет ад іншых міжнародных місій наглядальнікаў, замежных дзяржаў, якім накіраваны запрашэнні аб назіранні за выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь”, – сказала Лідзія Ярмошына.

Як паведамлялася, удзельнічаць у маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пажадала таксама Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. Акрамя таго, да 1 верасня ў Беларусі чакаецца прысутнасць амаль 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ. Плануецца, што кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ будзе каля 400 чалавек.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации