Цыганскія песні ў Дзятлаве
Тыя з дзятлаўчан, хто вырашыў вечар 25 студзеня правесці ў кампаніі з цыганскім шоу «Аллюр», мяркую, не пашкадавалі аб сваім выбары. Акорды скрыпкі, сугучныя ім найгрышы акардэона, песні і танцы, поўныя жыцця — усё гэта склала аснову праграмы «На біс», з якой мінскія артысты выступілі ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.
«Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня
14 студзеня моладзь Гродзеншчыны сустракалася са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. А 19-20 студзеня ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, у фармаце адкрытага дыялога «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня» прайшоў 42-і з’езд ГА «БРСМ», у якім прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Форум аб’яднаў тысячу дэлегатаў, а таксама гасцей і
КВЗ: гумар ад «Красавчиков»
Гульня КВЗ крочыць па планеце Зямля ўжо больш за пяцьдзясят гадоў. Існуюць лігі КВЗ, фан-клубы прыхільнікаў гэтай гульні, крэатыўна і з азартам жартуюць як студэнты, так і школьнікі. Адным словам, КВЗ — гэта гульня маладых, актыўных людзей, у якіх атрымліваецца іграць і імправізаваць на сцэне, і гэтым дарыць пазітыўны настрой
Чалавек славіцца працаю
Сумленнасць, пунктуальнасць, уважлівасць. Без гэтых асабістых якасцяў, па меркаванні вядучага спецыяліста мабілізацыйнай групы Дзятлаўскага ваеннага камісарыята Таццяны Кавальчук, у яе працы ніяк не справіцца. Хоць і не носяць жанчыны ў ваенкамаце пагоны, аднак адказнаць нясуць не меншую за афіцэраў. Цяпер жанчыне мала верыцца, што калісьці атрымлівала спецыяльнасць хлебапёка. Без малога
«У гасцях у казкі»: чытаем з задавальненнем
У лістападзе 2014 года на Дзятлаўшчыне стартаваў адукацыйны інтэрнэт-праект «У гасцях у казкі», створаны педагогамі Вольгай Міхайлаўнай Старыкавай, настаўніцай СШ №1 горада Дзятлава, і Святланай Іосіфаўнай Кетка, настаўніцай гімназіі №1 горада Дзятлава, для вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў. Аўтары праекта паабяцалі ўдзельнікам, што ў «Гасцях у казкі» іх чакаюць
Конкурс хрыстаславаў
«Радуйся неба, зямля весяліся: Хрыстос нарадзіўся!» Гэтым узнёслым напевам у святыя дні, якія доўжацца з Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння, вітаюць людзей хрыстаславы. Яны нясуць светлую радасць Нараджэння Хрыстова ў кожны дом, расказваючы аб ёй у духоўных песнях і вершах. Атрыбут хрыстаславаў і сімвалічная Віфлеемская зорка, якая нібыта асвятляе іх шлях.
Украінскія Пушкін і Ганчарова — на Дзятлаўшчыне
Наш аповед пойдзе зусім не пра літаратурныя жарсці, каханне і дуэлі, як спачатку можна падумаць з загалоўка. Гэта гісторыя пра бяду, якая прыйшла ў многія ўкраінскія сем’і, і шляхах выйсця з яе, якія прывялі братоў-украінцаў на Дзятлаўшчыну. За другое паўгоддзе 2014 года ў наш раён прыбылі 178 грамадзян Украіны, з
Пажарны пост у Раготне:
Пажарны аварыйна-ратавальны пост №13, які размешчаны ў Раготне, быў сфарміраваны ў 1995 годзе. Пост размясціўся ў былым калгасным будынку. На першае баявое дзяжурства ратаўнікі заступілі ў маі, да гэтага ў будынку некалькі месяцаў вяліся рамонтныя работы. У чэрвені раготнаўскія ратаўнікі ўдзельнічалі ў ліквідацыі пажару ў Жукоўшчыне. Такая, у цэлым, кароткая
Як стаць вайскоўцам
Правілы паступлення ў ваенныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў 2015 годзе Напрыканцы мінулага года газета “Перамога” знаёміла абітурыентаў з правіламі паступлення на ваенныя факультэты ВНУ Беларусі. Сёлета спіс дапоўніўся наступнымі ваеннымі ўстановамі: Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і
Кантрафактны алкаголь канфіскаваны
Яшчэ ў верасні 2014 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма ў адным з гаражных кааператываў горада ў начны час быў затрыманы грамадзянін, які ажыццяўляў транспарціроўку мікрааўтобусам буйной партыі спіртаўтрымліваючай вадкасці і алкагольнай прадукцыі вытворчасці РФ, упакаванай у кардонныя скрыні і замаскіраванай уцяпляльнікам (мінеральнай ватай). Агульная колькасць перавозімай алкагольнай прадукцыі сумніўнай якасці,