У лістападзе 2014 года на Дзятлаўшчыне стартаваў адукацыйны інтэрнэт-праект “У гасцях у казкі”, створаны педагогамі Вольгай Міхайлаўнай Старыкавай, настаўніцай СШ №1 горада Дзятлава, і Святланай Іосіфаўнай Кетка, настаўніцай гімназіі №1 горада Дзятлава, для вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў. Аўтары праекта паабяцалі ўдзельнікам, што ў “Гасцях у казкі” іх чакаюць знаёмства са светам казак, цікавыя заданні, захапляльныя падарожжы ў свет кніг. І не падвялі: удалы развіваючы праект у хуткім часе ацанілі многія бацькі, ён заваяваў шырокую аўдыторыю, у сетцы Інтэрнэт да конкурсу далучыліся ўдзельнікі з іншых рэгіёнаў нашай краіны і нават з суседняй Расіі.

Аўтары праекта падабралі для дзяцей 10 цікавых казак: “Папялушка” Шарля Перо, беларускую народную — “Лёгкі хлеб”, “Бабуля Мяцеліца” і “Беласнежка і сем гномаў” братоў Грым, “Цвецік-сяміцвецік” Валянціна Катаева, “Сустрэча Новага года” Святланы Бондар, рускую народную — “Іван-царэвіч і шэры воўк”, “Сярэбранае капытца” Паўла Бажова, “Мяшок яблыкаў” і “Ёлка” Уладзіміра Суцеева. Распрацавалі заданні. Кожны твор і заданні да яго з’яўляліся асобным этапам конкурсу, на выкананне якога адводзілася некалькі дзён. Вынікамі чарговага этапу можна было пацікавіцца, зазірнуўшы ў турнірную табліцу. І ўсё гэта: чытаць казкі, адказваць на пытанні, выконваць заданні, правяраць набраныя балы — дзеці маглі разам з бацькамі або старэйшымі братамі ці сёстрамі ў вольны час, знаходзячыся дома ля камп’ютара.

Вынікі адукацыйнага праекта “У гасцях у казкі” падвялі 17 студзеня 2015 года ў час святочнай сустрэчы, на якую запрасілі ўдзельнікаў конкурсу. Праходзіла мерапрыемства ў актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Тут сабралася шмат гасцей, і гэта былі не толькі жыхары нашага раёна, але і нвучэнцы і іх бацькі з Васілішкаў, Ліды, Воранава, Ашмянаў, Росі, Ваўкавыска, Гродна.

Іх гасцінна сустрэлі аўтары праекта Святлана Іосіфаўна Кетка і Вольга Міхайлаўна Старыкава. Але якая ж казка без казачных герояў, таму на ролю вядучай запрасілі яшчэ і Бабу-Ягу (у яе пераапранулася Іна Іванаўна Дзедава, настаўніца СШ №1 горада Дзятлава). Дзеці і іх бацькі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне і цікавых конкурсах для знаўцаў казак. Усе ўдзельнікі праекта “У гасцях у казкі”, якія не сталі пераможцамі, атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і прызы. Правільна адказалі на ўсе пытанні, набралі максімальную колькасць балаў і перамаглі ў гульні адразу 69 навучэнцаў. Ім былі ўручаны прызы і дыпломы пераможцаў. Тым, хто не змог прыехаць, узнагароды паабяцалі адаслаць па пошце. Прызамі арганізатараў праекта забяспечылі спонсары: прыватнае выдавецтва “Сібіліна” і выдавецтва “Пачатковая школа”.

Хлопчыкаў і дзяўчынак з завяршэннем праекта павіншавалі Т. А. Кулеш, загадчыца раённага метадычнага кабінета, Л. М. Волкава, метадыст аддзела адукацыі спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Ад імя выдавецтва “Пачатковая школа” выступіла спецыяліст па маркетынгу С. В. Мітраковіч. Яна пажадала школьнікам і надалей сябраваць з кнігай, каб развівацца і паспяхова вучыцца, падзякавала аўтарам за выдатны праект і плённае супрацоўніцтва. Дарэчы, пасля свята бацькі школьнікаў мелі магчымасць азнаёміцца з літаратурнымі навінкамі ад выдаецтва “Пачатковая школа” і набыць для хатняга чытання кнігі, якія іх найбольш зацікавілі.

Напрыканцы мерапрыемства карэспандэнтка газеты задала аўтарам адукацыйнага праекта “У гасцях у казкі” некалькі пытанняў:
— Гэта ваш першы сумесны праект?
— Ужо другі. Леташні меў назву “Чытанне з захапленнем” і быў створаны для каманднага ўдзелу вучняў 4-6 класаў. Дарэчы, на рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” мы атрымалі за яго дыплом другой ступені.
— Геаграфія ўдзелу была такая ж шырокая, як і сёлета?
— Так. Летась у конкурсе ўдзельнічалі беларускія каманды і школьнікі з шасці рэгіёнаў Расіі. Сёлета актыўнымі былі навучэнцы з Масквы, Свярдлоўскай і Растоўскай абласцей, прынялі ўдзел навучэнцы пачатковых класаў з яшчэ некалькіх расійскіх рэгіёнаў. Беларусы, як вы ўжо ўпэўніліся, таксама зацікавіліся конкурсам.
— Чаму праект “У гасцях у казкі” быў распрацаваны для вучняў 1-2 класаў?
— Мінулагодні праект быў разлічаны на дзяцей ва ўзросце 8-10 гадоў, а цяпер мы вырашылі, што прывіваць цікавасць і любоў да кнігі варта яшчэ ў пачатковых класах. І, як вынік, нарадзіўся інтэрнэт-праект для навучэнцаў 1-2 класаў “У гасцях у казкі”.
— Сёлета плануеце ўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”?
— Магчыма. Але праект “У гасцях у казкі” ствараўся не для ўдзелу ў конкурсе, а для душы, каб парадаваць дзяцей, падарыць ім сапраўдную казку.

І. КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации