Бліц-апытанне. Веды на ўсе сто: у гімназістаў максімальныя балы па ЦЭ

Сталі вядомыя вынікі па цэнтралізаваных экзаменах гэтага года. На Дзятлаўшчыне сто балаў па рускай мове атрымалі тры навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава – Анастасія Ганчар, Яўгенія Радомская, Ягор Дзявульскі. Усіх стабальнікаў падрыхтавала педагог установы Таццяна Ясюлевіч, якой у 2001 годзе была прысуджана акадэмічная ступень магістра гуманітарных навук.

Як расказала дырэктар гімназіі Вераніка Фабішэўская, тры найвышэйшыя балы – гэта заслуга педагога і заканамерны вынік старанняў саміх навучэнцаў. З году ў год прафесіяналізм Таццяны Ясюлевіч знаходзіць сваё пацвярджэнне праз прызавыя месцы гімназістаў у конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа” і абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове.

У гімназісткі Анастасіі Ганчар сёлета наогул двайны поспех: яна прадэманстравала высокія веды і па прадмеце на выбар, грамадазнаўстве (педагог Алена Радомская), за які атрымала 99 балаў. З такім жа вынікам экзамен па гэтай дысцыпліне здала навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Аліна Андруцэвіч. Пакуль гэта пяцёрка лепшых маладых дзятлаўчан. Наперадзе падвядзенне вынікаў яшчэ і цэнтралізаванага тэсціравання, таму жадаем нашым землякам новых поспехаў.

Пацікавіліся ў маладых разумнікаў раёна, як ім удалося дасягнуць выдатных адзнак і на якія прафесіі збіраюцца паступаць.

Анастасія Ганчар:

– Узмоцненую падрыхтоўку да цэнтралізаванага іспыту па рускай мове пачала летам пасля дзясятага класа. На працягу года хадзіла на дадатковыя заняткі, займалася з рэпетытарам. За дзень да іспыту і раніцай паўтарыла ўсе тэмы. Галоўнымі для мяне на працягу перыяду падрыхтоўкі былі ўседлівасць і паўтарэнне. На экзамене не хвалявалася, больш перажывала, пакуль чакала вынікі. Ужо другі раз яны парадавалі. На цэнтралізаваным тэсціраванні я здавала англійскую мову, бо мару паступіць у ГрДУ імя Я. Купалы на факультэт правазнаўства.

Выпуску-2026 жадаю рэалізавацца ў жыцці, а тым, хто ідзе ў 10-11 класы – пераадолець сваю ляноту і старанна рыхтавацца, а на іспытах – вязення, бо і яно многае вырашае. 

Яўгенія Радомская:

– Рускую мову выбрала, паколькі для мяне яна больш простая і зразумелая, нават правілы запамінаюцца лягчэй. Рыхтавалася на працягу двух гадоў, пераважна з нашай настаўніцай Таццянай Леанідаўнай, хаця выкарыстоўвала і анлайн-матэрыялы, а перад экзаменам прайшла анлайн-інтэнсіў. Для мяне было галоўным напрацоўваць заданні, але не сядзець за кнігамі цэлымі днямі: абавязкова рабіла перапынкі для адпачынку. На ЦЭ здавала яшчэ матэматыку, на ЦТ – англійскую мову. На стабальныя вынікі па гэтых дысцыплінах не спадзяюся, але лічу, што балаў хопіць для паступлення. Мару скончыць акадэмію авіяцыі па спецыяльнасці “кіраванне паветраным рухам”. Таму мне яшчэ давядзецца прайсці медыцынскі агляд і псіхалагічны тэст. Спадзяюся, усё атрымаецца. Сваім равеснікам жадаю дабіцца ўсяго ў жыцці і не баяцца новага. Навучэнцам, якія ідуць у старэйшыя класы, – значную ўвагу надаваць падрыхтоўцы да тэсціравання, але не перагружаць сябе.

Ягор Дзявульскі:

– Руская мова мне заўжды давалася лягчэй за беларускую. Узмоцненую падрыхтоўку да экзамена пачаў з мінулагодняга чэрвеня. Хадзіў на дадатковыя заняткі, самастойна рашаў тэсты, паўтараў правілы па канспекце. Напярэдадні ЦЭ пралістаў увесь курс. З хваляваннем у аўдыторыі справіўся даволі хутка. Вынік парадаваў. Яшчэ здаваў ЦЭ па матэматыцы і ЦТ па фізіцы. Збіраюся паступаць у БНТУ на інжынерную спецыяльнасць, а факультэт буду выбіраць у залежнасці ад сумы атрыманых балаў. Выпуску-2026 жадаю ўпэўнена рухацца па выбраным шляху і ўсяго найлепшага. Школьнікам, якія будуць здаваць ЦЭ і ЦТ, – стараннай вучобы, не забываць пра адпачынак і не здавацца пасля няўдач, а цвёрда трымаць сябе ў руках.

Ірына СТЫРНІК       

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

9 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

10 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

10 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

10 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

11 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

11 часов ago