Лічбавая адукаванасць у наш час такі ж важны навык выжывання, як уменне дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі або аказваць неадкладную дапамогу.
Для прафілактыкі інтэрнэт-злачынстваў, ахвярамі якіх могуць стаць непаўналетнія, у аздараўленча-спартыўным летніку “Алімпіец” адбылося інтэрактыўнае мерапрыемства “Як не стаць ахвярай кібервымагальніцтва?”. Яго правялі сацыяльныя педагогі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Дзіяна Кацянкова і Іна Нічыпаровіч. Навучанне праходзіла ў фармаце захапляльнага квэсту і практычных майстар-класаў. Юныя адпачывальнікі вучыліся пазнаваць прыкметы махлярства праз аналіз скрыншотаў падазроных паведамленняў, фэйкавых сайтаў, прапановаў аб лёгкіх заробках. Разам з педагогамі яны стваралі складаныя паролі і разбіраліся, чаму даты нараджэння ці лічбы па парадку – гэта прамы шлях да ўзлому акаўнта. Праз гульню запомнілі сітуацыі, калі важна не стаць агрэсарамі або ахвярамі, і асвоілі дакладны алгарытм дзеянняў: не адказвай на правакацыі – захавай скрыншоты-доказы – раскажы даросламу.
Асобны блок сустрэчы быў прысвечаны бяспецы ў анлайн-гульнях: абмеркавалі, як не адкрыць доступ да свайго акаўнта махлярам за абяцаныя “бясплатныя спасылкі” і чаму нельга пераходзіць па спасылках ад незнаёмцаў, нават калі такія людзі здаюцца дружалюбнымі.
Напрыканцы дзеці і педагогі прыйшлі да высновы: інтэрнэт – цудоўны інструмент для навучання і адпачынку, аднак у віртуальнай прасторы заўжды трэба быць уважлівым і не губляць абачлівасці.
Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…