Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі на аплату камунальных паслуг у студзені – кастрычніку бягучага года атрымалі больш за 14 тыс. дамашніх гаспадарак. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў.
Пры гэтым больш за 11 тыс. дамашніх гаспадарак субсідыі былі налічаны па выяўным прынцыпе, больш за 3 тыс. – па заяўным. Усяго за 10 месяцаў 2017 года субсідыі былі выдзелены на суму звыш Br580 тыс. У кастрычніку – снежні 2016 года БЖС былі прадастаўлены 2385 дамашнім гаспадаркам на суму Br35 024.
Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый дае магчымасць аказаць адрасную падтрымку малазабяспечаным сем’ям, яна ўведзена ў Беларусі восенню 2016 года. На атрыманне субсідый могуць разлічваць сем’і, у якіх на аплату жыллёва-камунальных паслуг ідзе 20 працэнтаў даходаў для гарадской мясцовасці і 15 працэнтаў – для сельскай. Цяпер прапрацоўваецца пытанне пашырэння спіса атрымальнікаў гэтых субсідый.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации