Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва  Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках Года малой радзімы працягвае праект “Глыбінкай жыве Беларусь”.

У кожнай вёсачкі ёсць свая непаўторная гісторыя, свае звычаі і традыцыі і ёсць людзі, якія берагуць гэту гісторыю. У вёсках такія людзі – старасты.

У вёсцы Раманавічы таксама ёсць свой бескарыслівы памочнік – Марыя Феліксаўна Красачка, якая ўжо год займае пасаду старасты.

– Старастай мяне выбралі ў сельсавеце па жаданні жыхароў, – распавядае жанчына. – Я дапамагаю людзям нашай вёскі: то бульбу выкапаць папросяць, то лекі трэба прывезці. Вось цяпер сабрала грошы, каб выразалі дрэвы на могілках. Адну бабулю наогул даглядаю, як сваю маму.

Пра сябе Марыя Феліксаўна расказвае няшмат. Нарадзілася яна ў вёсцы Раманавічы. Пасля заканчэння васьмі класаў вучылася ў сельгастэхнікуме і тэхнікуме лёгкай прамысловасці. Некаторы час працавала на абутковай фабрыцы ў Лідзе, аднак з-за хваробы таты ёй давялося вярнуцца ў родную вёску.

Гонар Марыі Красачкі – яе дзеці. Дачка з’яўляецца навуковым супрацоўнікам музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сын скончыў БНТУ, цяпер працуе ў Гродне. Бабуліна вялікая радасць – тры цудоўныя ўнучкі.

— З асабістым жыццём у мяне не склалася, – дзеліцца жанчына, – і дзяцей я выгадавала сама, дапамагла ім атрымаць вышэйшую адукацыю.

Цяпер Марыя Феліксаўна на пенсіі, але сумаваць няма калі: хапае клопатаў і па ўласнай гаспадарцы, і вяскоўцам дапамагае. Ды і любімых заняткаў шмат, пра якія яна расказвае з захапленнем:

— Я асвоіла алмазную вышыўку – атрымліваюцца прыгожыя карціны, а крыжыкам вышываю ручнікі. Люблю разгадваць сканворды, чытаць кнігі, якіх у мяне шмат. Летам і восенню часта хаджу ў лес па грыбы і ягады.

Яшчэ пенсіянерка піша вершы. Яе творы былі апублікаваны ў такіх выданнях, як “Звязда”, “СБ”, “Гаспадыня”, “Пенсіянер”. Піша яна на беларускай мове, пра вёску, родныя мясціны. Жанчына сцвярджае, што ёй вельмі падабаецца тут жыць, і калі б прапанавалі паехаць адсюль, ні за што не згадзілася б, не кінула б сваю родную вёсачку і аднавяскоўцаў.

Святлана АБРАМЧУК
Фота Лізаветы ГРЫВАЧЭЎСКАЙ

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

12 минут ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

49 минут ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

2 часа ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

2 часа ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

2 часа ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

2 часа ago