Categories: Падзеі

«Белая Русь» трымала справаздачу

У Дзятлаве прайшла чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Вынікі пяцігадовай дзейнасці арганізацыі, эфектыўнасць яе работы, заахвочванне членаў “Белай Русі” ў арганізацыях раёна, работа аб’яднання на будучых прэзідэнцкіх выбарах – вось некаторыя з пытанняў, абмеркаваных ходам пасяджэння.
На канферэнцыі з 83 абраных дэлегатаў прысутнічалі 72.

Прэзідыум канферэнцыі быў абраны ў складзе старшыні дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, галоўнага рэдактара газеты “Перамога” А.М. Кудзінава, намесніка старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М.В. Мацюкевіча, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама І.С. Кухарэвіча і галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Н.Я. Калодкі.

Алег Мікалаевіч Кудзінаў у сваім выступленні зрабіў экскурс дзейнасці арганізацыі ад яе ўтварэння да цяперашняга часу. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” пачынае сваю гісторыю з 2007 года, ля вытокаў яе стварэння стаяла Гродзеншчына. На працягу сямі гадоў на чале арганізацыі – Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, доктар педагагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010 год), на сёння – першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

— Асноўныя акцэнты работы арганізацыі – на рэалізацыі сацыяльна-эканамічных праграм, удзеле ў палітычным жыцці краіны, мерапрыемствах патрыятычнай і культурнай скіраванасці, уплыве на згуртаванне працоўных калектываў арганізацый, удзеле ў акцыях сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, шанавання ветэранаў, падтрыманні здаровага ладу жыцця, – зазначыў Алег Мікалаевіч.
На сёння раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” налічвае больш за 500 членаў, якія працуюць у 36 арганізацыях раёна, рады арганізацыі пастаянна папаўняюцца.

За апошнія 5 гадоў арганізацыяй было сабрана членскіх узносаў больш за 60 мільёнаў рублёў, усе яны выдаткоўваліся належным чынам, па мэтавым прызначэнні, што было ўстаноўлена кантрольнай рэвізійнай камісіяй. Гэта пералічэнні на карысць абласной, рэспубліканскай арганізацый, а таксама – сацыяльныя, дабрачынныя і іншыя віды расходаў у межах раёна. Сярод апошніх акцый раённай арганізацыі – набыццё камплекта футбольнай формы для юных футбалістаў раёна (сёлетніх чэмпіёнаў вобласці ў 1-й лізе), дапамога ў зборы дзяцей у школу.

— У раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Белая Русь” паступае ўсё больш зваротаў, – заўважыў старшыня арганізацыі. – Аднак у прыярытэце для нас – дапамога і заахвочванне саміх членаў арганізацыі.

Арганізацыя працуе на добраахвотнай аснове, аднак можна вылучыць пярвічкі, дзе грамадская работа пастаўлена на высокім узроўні. Алег Кудзінаў адзначыў арганізацыі гімназіі №1 г. Дзятлава, раённага аддзела адукацыі, раённага выканаўчага камітэта, СВК “Жукоўшчына”, СВК “Вензавец”, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Таксама былі названы новаствораныя, але ўжо вялікія пярвічкі “Белай Русі” – СВК “Русь-Агра”, санаторыя “Радон”, Жукоўшчынскага д/с – СШ, Данілавіцкага д/с – СШ. Сярод лепшых кіраўнікоў пярвічных арганізацый былі названы С.І. Латушка, А.С. Урбановіч, А.Л. Свіб, І.Б. Быстрыцкая.

Цягам канферэнцыі быў абраны савет раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” колькасцю 25 чалавек, кантрольна-рэвізійная камісія – 3 чалавекі, вызначаны 4 дэлегаты на будучую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю, якімі сталі М.В. Мацюкевіч, І.С. Кухарэвіч, Н.Я. Калодка і А.М. Кудзінаў.

Напрыканцы канферэнцыі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” выканаў прыемную місію – адзначыў падарункамі самых актыўных яе ўдзельнікаў.

Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

6 часов ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

6 часов ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

7 часов ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

7 часов ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

7 часов ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

7 часов ago