Categories: Падзеі

Беларускія дэпутаты 23 лістапада разгледзяць папраўкі ў КоАП і ў закон аб міжнародных дагаворах

Беларускія дэпутаты на пасяджэнні 23 лістапада маюць намер разгледзець восем пытанняў, у тым ліку папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама папраўкі ў закон аб міжнародных дагаворах (першае чытанне). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У першым чытанні плануецца таксама разгледзець унясенне дапаўненняў і змяненняў у закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў».
У другім чытанні будуць прадстаўлены папраўкі ў закон «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Пералікам пытанняў прадугледжана ратыфікацыя міжнародных дагавораў. У іх ліку — пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавае пагадненне Беларусі і ААЭ аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў ад 25 красавіка 2013 года; пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне з урадам Расіі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі краіны, ад 25 лістапада 2011 года; пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне з урадам Расіі аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз» ад 25 лістапада 2011 года і інш.
administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

40 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago