Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну за кітайскія інвестыцыі і крэдыты, прадастаўленыя для рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За кошт гэтых сродкаў у Беларусі будуюцца дарогі, прапрацоўваецца шэраг праектаў для асваення фінансаў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нядаўні візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь стаў гістарычным і прарыўным. “Сёння супрацоўніцтва вельмі эфектыўна развіваецца”, – сказаў беларускі лідар.

Ужо нямала зроблена па будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”. “Вы яго назвалі жамчужынай Шаўковага шляху. Гэта будзе ўнікальны праект”, – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён дадаў, што там значна актывізаваліся работы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў таксама кітайскаму боку за ўвагу, што ўдзяляецца з боку дзяржавы памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, у якой як Савецкі Саюз і Еўропа, так і Кітай панеслі сур’ёзныя страты.

Прэзідэнт таксама ўпамянуў аб праведзенай у першай палавіне дня сустрэчы з першым намеснікам прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР Чжан Гаалі. На ёй былі акрэслены пытанні, якія Беларусі і Кітаю трэба вырашыць у бліжэйшай перспектыве. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, бакі не адыходзілі і ад абмеркавання праблемных пытанняў. Чжан Гаалі запэўніў, што рашэнні кіраўнікоў дзяржаў будуць няўхільна выконвацца.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации