Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадаў карэспандэнт БЕЛТА.
“У Туркменістане па-ранейшаму карыстаецца попытам беларуская машынабудаўнічая прадукцыя. Мы гатовы рэалізоўваць тут і самаходную, і прычапную сельскагаспадарчую тэхніку, і не толькі. Мы можам паспрабаваць стварыць (не паспрабаваць, а дакладна можам стварыць – ёсць такі інтарэс) дызель-поезд для эксплуатацыі ў гэтых гарачых кліматычных умовах”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.