Беларусь і Украіна будуць імкнуцца да дасягнення тавараабароту ў памеры $8 млрд, які ўжо адзначаўся мінулыя гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках афіцыйных перагавораў у Кіеве з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перагаворы мелі абсалютна канкрэтны характар і сталі своеасаблівым працягам сустрэчы лідараў дзвюх краін, якая адбылася 26 красавіка бягучага года. “Сёння размова прадоўжылася, на першы план выйшлі пытанні эканомікі. Беларусь і Украіна зацікаўлены ў пашырэнні экспарту, развіцці прамысловай кааперацыі, сумесных праектах па мадэрнізацыі дарожна-транспартнай інфраструктуры, укараненні інавацыйных тэхналогій”, – сказаў Прэзідэнт Беларусі. Украіну Аляксандр Лукашэнка назваў адным з прыярытэтных рынкаў для беларускіх тавараў, таксама як і беларускі рынак – для ўкраінскіх. У 2016 годзе тавараабарот наблізіўся да $4 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з 2015-м больш як на 10 працэнтаў. За першыя месяцы бягучага года тэмп росту гэтага паказчыка яшчэ вышэйшы. “Аднак заспакойвацца рана. Мы далёкія ад ранейшых дасягненняў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, калі гадавы тавараабарот быў амаль $8 млрд. Усе магчымасці для нарошчвання такіх аб’ёмаў у нас ёсць, і сустаршыні нашай сумеснай міжурадавай камісіі запэўнілі, што на працягу двух гадоў мы дасягнём гэтага ўзроўню. Можа, нам удасца яго і перасягнуць”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў, што бакі дамовіліся паскорыць работу па стварэнні новых кааперацыйных вытворчасцей у самых розных галінах. “Мы будзем сумесна вырабляць любую прадукцыю, якая карыстаецца попытам на міжнародных рынках. І ў нас тысячы тавараў, якія мы можам сумесна вырабляць і прадаваць”, – падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт прывёў прыклад таго, што ў мінулым годзе ва Украіне на сумесных прадпрыемствах сабрана больш за 2,5 тыс. беларускіх трактароў, каля 180 камбайнаў, каля 500 ліфтаў і іншае абсталяванне, патрэбнае краіне. “Гэта нядрэнныя вынікі, але яны значна ніжэйшыя за тыя, на якія неабходна арыентавацца. Лічу, сённяшняя сустрэча дасць новы імпульс нашаму эканамічнаму супрацоўніцтву”, – упэўнены Прэзідэнт. Дасягнуць прыкметнага прагрэсу, на думку Аляксандра Лукашэнкі, дапаможа актывізацыя беларуска-ўкраінскіх міжрэгіянальных сувязей, якім у час перагавораў было ўдзелена нямала ўвагі. Бакі, у прыватнасці, дамовіліся арганізаваць адпаведнае супрацоўніцтва і правесці першы міжрэгіянальны форум у Гомелі. Другое такое мерапрыемства пройдзе ва Украіне. Беларусь і Украіна таксама ўзгаднілі падыходы да далейшага развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва. “Перакананы, што сённяшнія пагадненні паслужаць дынамічнаму развіццю дзвюх краін, умацаванню дружбы паміж нашымі народамі”, – дадаў кіраўнік дзяржавы. Па выніках перагавораў у прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісаны дакументы аб развіцці ўзаемадзеяння па розных напрамках. У іх ліку праграма супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж профільнымі міністэрствамі на 2017-2021 гады, пагадненне паміж Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі і Міністэрствам культуры Украіны аб супрацоўніцтве ў сферы міжнацыянальных адносін, пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Украіны.
БелТА
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации