Categories: Падзеі

Беларусь і Сусветны банк у 2019 годзе пачнуць рэалізацыю новага праекта ў сферы адукацыі

Беларусь і Сусветны банк у 2019 годзе пачнуць рэалізацыю новага праекта ў сферы адукацыі, паведаміў у інтэрв’ю кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.

«Па запыце беларускага ўрада мы згадзіліся прыняць удзел у праекце, які разлічаны на сферу вышэйшай адукацыі. Гэта праграма яшчэ знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі, аднак Сусветны банк хацеў бы дапамагчы Беларусі зрабіць так, каб праграма вышэйшай школы ў краіне была ў большай ступені разлічана на патрэбнасці рынку працы. Рэалізацыя гэтай праграмы пачнецца ў 2019 годзе», — сказаў Аляксандр Крэмер.

Кіраўнік прадстаўніцтва СБ нагадаў, што Беларусь ужо зрабіла значны крок наперад у гэтай галіне — стала часткай Балонскага працэсу, які нацэлены на ўдасканаленне сферы вышэйшай адукацыі. «Сусветны банк мог бы дапамагчы краіне ў выкананні ўзятых ёю абавязацельстваў у рамках Балонскага працэсу. Гэта дасць магчымасць мадэрнізаваць сістэму ўніверсітэцкай адукацыі так, каб яна адпавядала існуючым міжнародным стандартам», — растлумачыў ён.

Аляксандр Крэмер таксама расказаў, што Сусветны банк удзельнічае ў рэалізацыі і іншых праектаў у сацыяльнай сферы, у прыватнасці сумеснага праекта з Міністэрствам аховы здароўя. «Цяпер Міністэрства аховы здароўя Беларусі пачынае рэалізацыю праграмы, якая атрымлівае нашу фінансавую падтрымку. Сродкі ў рамках праекта будуць укладвацца ў тым ліку і ў стварэнне сімуляцыйных цэнтраў пры навучальных установах, якія рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы здароўя. Гэта дасць магчымасць урачам і медсёстрам напрацоўваць неабходныя навыкі на спецыяльна абсталяваных манекенах. Такія цэнтры плануецца стварыць па ўсёй Беларусі», — адзначыў ён.

Акрамя таго, паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва СБ, праект дапаможа Міністэрству аховы здароўя ў стварэнні нацыянальнай сістэмы электроннай аховы здароўя. «Ёсць яшчэ адзін праект, які натхняе мяне нават больш, хоць сам ён невялікі і аб ім мала хто чуў. У нас ёсць група экспертаў, адданых сваёй справе, якія кансультуюць урад Беларусі па пытаннях процідзеяння курэнню. Відавочна, няхай нават у вас створана самая сучасная сістэма аховы здароўя: калі насельніцтва вядзе нездаровы лад жыцця (асабліва мужчыны), то ніводная сістэма свету не зможа зрабіць такіх людзей больш здаровымі», — рэзюмаваў Аляксандр Крэмер.

У праект з Міністэрствам аховы здароўя Сусветны банк плануе ўкласці $125 млн.

БелТА

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

13 минут ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

51 минута ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

2 часа ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

2 часа ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

2 часа ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

2 часа ago