Баль Тызенгаўза прайшоў у Дзятлаве

Напярэдадні прыгожага вясновага свята – Міжнароднага жаночага дня, калі ўсё наўкол напаўняецца яркімі фарбамі, свежымі кветкамі і цяплом – у Дзятлаве зноў ладзіўся баль у Тызенгаўза. Вядучыя мерапрыемства граф і графіня адзначылі, што гэты святочны вечар – рамантычная магчымасць акунуцца ў атмасферу вясновага балю, адчуць яго чароўнасць, пажадалі, каб вечар стаў сапраўдным святам узвышанага танцавальнага мастацтва. Баль – гэта не проста забавы, а цудоўная магчымасць для цікавага адпачынку, знаёмстваў, атрымаць асалоду ад музыкі і танцаў.

Распарадчыкам ужо традыцыйна стаў Анатоль Кардаш – мастацкі кіраўнік аматарскага аб’яднання “Эліт Данс”, намеснік старшыні камітэта па бальнай культуры Беларускай прафесійнай танцавальнай лігі, мастак-кераміст. Ён аб’явіў першы танец вечара – паланэз, як таго і патрабуюць бальныя каноны.

Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства павітаў загадчык сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько і пажадаў атрымаць усім максімум задавальнення, шмат пазітыву і ўражанняў, каб гэты вечар запомніўся на доўгія гады.

На балях заўжды выступалі міравыя зоркі, лепшыя артысты і музыканты. Гэту традыцыю падтрымліваюць і ў Дзятлаве, таму вечар праходзіў у суправаджэнні народнага духавога аркестра Новаяльнянскага дома культуры.

Элегантныя дамы ў шыкоўных бальных сукенках і стрыманыя кавалеры ў строгіх касцюмах на працягу вечара пад гукі жывой музыкі паказвалі сваё майстэрства і проста атрымлівалі асалоду, танцуючы вальсы, факстрот, катыльён, полькі, кадрылю, шапелуаз, падэграс; актыўна ўдзельнічалі ў бальных віктарынах, гульнях.

На працягу вечара госці дзяліліся сваімі ўражаннямі ад вясновага балю.

Міхаіл і Крысціна з горада Мінска, удзельнікі аматарскага калектыву “Мінская зорка”:

– Мы ў Дзятлаве ўпершыню, таму нам асабліва цікава, усё спадабалася. Пабывалі на невялікай экскурсіі, пабачылі і даведаліся для сябе нешта новае. Баль, атмасфера 18 стагоддзя, аркестр – нам гэта вельмі падабаецца. Вялікі дзякуй Дзятлаву, што праводзяцца такія мерапрыемствы з падтрымкай адміністрацыі горада. Дарэчы, наша знаёмства адбылося пры падрыхтоўцы да балю. Праз месяц пасля знаёмства вырашылі пажаніцца і праз тры месяцы ўжо згулялі вяселле. Таму бальная культура яшчэ і злучае сэрцы.

Дыяна і Тадэвуш прыехалі з горада Ліды:

– Гэта ўжо наш сёмы баль, на апошнім з іх – калядным – нас запрасіў Анатоль Кардаш у Дзятлава. Атмасфера сёння святочная, настрой цудоўны, сустрэлі шмат знаёмых, нам вельмі спадабалася. Калі будзе яшчэ раз ладзіцца такое мерапрыемства ў вас, абавязкова прыедзем.

Марына і Аляксандра з Мінска:

– Другі раз у Дзятлаве і зноў уражанні толькі найлепшыя. Арганізацыя – на вышэйшым узроўні. Вельмі прыемна, што невялікі гарадок можа зрабіць такое свята для аматараў бальнай культуры. Сёння прыехала 35 чалавек з нашага аматарскага калектыву, мы вельмі чакалі гэты баль. Спадзяёмся, што гадоў праз дзесяць мы ўсё ж будзем танцаваць у сядзібе Радзівілаў, якую змогуць аднавіць.

Арганізатары вясновага балю ў Тызенгаўза падвялі вынікі мерапрыемства і адзначылі многіх з яго гасцей. Памятныя падарункі атрымалі танцоры ў намінацыях “Самая вясёлая дзяўчына”, “Самая танцуючая пара”, “За вернасць бальнай культуры”, “Кавалер балю”, “Каралева балю”. Вясновыя букеты ад арганізатараў атрымалі ўсе абаяльныя жанчыны ў зале.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#культура #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

9 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

9 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

10 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago