Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскага праекта “Трэці – Бацькаў”, які праходзіць у нашай краіне пад эгідай Беларускай партыі “Белая Русь”. У раённым аддзеле ЗАГС віталі і віншавалі нашых землякоў – бацькоў, якія падарылі жыццё трэцяму дзіцяці і набылі ганаровы статус шматдзетнай сям’і! Гэта Алег і Вольга Ус, Ігар і Алена Прышчапчук, Вольга Патапчык.

Вядучая ўрачыстасці Анастасія Голуб адзначыла, што галоўная мэта гэтага праекта – умацаванне сямейных каштоўнасцей, папулярызацыя шматдзетнасці і захаванне ўнікальнага культурнага кода беларускага народа, які перадаецца з пакалення ў пакаленне праз матчыну ласку і бацькоўскую мудрасць. Цэнтральным момантам праекта з’яўляецца ўручэнне сям’і сімвалічнага падарунка ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – “Бацькавай кашулі” ў спецыяльным драўляным куфэрку разам з коласам – сімвалам урадлівасці – і легендай. Гэта льняная кашуля з’яўляецца сапраўдным духоўным абярэгам для нованароджанага беларуса, знакам таго, што кожнае дзіця знаходзіцца пад надзейнай абаронай краіны.

Памятныя куфэркі ўручыў шчаслівым бацькам старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі.

– Віншую сем’і з набыццём статусу шматдзетных. Жадаю, каб абярэг, які вы атрымалі, ахоўваў ад злых духаў, дрэнных людзей вашых дзяцей. Хачу адзначыць, што назва праекта звязана са словамі Прэзідэнта, калі ён сказаў, што трэцяе дзіця – яго. Таму і “Трэці – Бацькаў”. Пройдуць гады, ваш сынок ці дачушка вырастуць, вы адкрыеце гэты куфэрак, пакажаце кашулю і абавязкова раскажаце свайму ўжо даросламу дзіцяці яе гісторыю. Нагадайце яму, як важна быць захавальнікам і абаронцам культуры, традыцый беларускага народа, сваёй дзяржавы і яе незалежнасці, як важна цаніць мір і несці яго людзям. Перадавайце гэтую кашулю з пакалення ў пакаленне, каб ужо вашы дарослыя дзеці хрысцілі ў ёй сваіх уласных дзяцей, захоўваючы гэты святы сэнс “Бацькавай кашулі”. Няхай ваш дом заўжды будзе з дастаткам, здароўя, шчасця вам.

Падарункі і кветкі ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” сем’ям уручылі яе старшыня, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель і дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэпутат Гродзенскага Савета дэпутатаў Таццяна Нікіпорчык. Пажадалі ім міру, згоды, дабрабыту, каб дзеці раслі здаровымі пад мірным небам любімай Радзімы.

Месяц таму трэці хлопчык нарадзіўся ў сям’і Ус. Алег і Вольга прызнаюцца, што пасля таго, як пабудуюць дом, могуць падумаць яшчэ пра сястрычку ці браціка для Марка, Глеба і Стаса.

– Вялікая сям’я – гэта весела, дружна і цікава, нават калі часам бывае нялёгка, – гаворыць мама. – Вельмі прыемна атрымаць такі цудоўны падарунак ад дзяржавы, і малодшага сыночка ўжо будзем хрысціць у “Бацькавай кашулі”, а потым станем перадаваць яе ў спадчыну. Увогуле, радуе, што шматдзетным сем’ям у нашай краіне аказваецца шмат дапамогі, прадастаўляюцца льготы, таму раім сем’ям не баяцца нараджаць дзетак – гэта такое шчасце.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Канікулы-2026

Канікулы-2026

12 августа, 2026
Прием граждан и прямая линия
Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации