Збор подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь праходзіць ва ўсіх рэгіёнах вобласці
Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі прайшоў у горадзе Дзятлаве каля гандлёвага цэнтра “Міраж”. Члены ініцыятыўнай групы, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, “Беларускі Саюз жанчын”, “Беларускі Рэспубліканскі Саюз ветэранаў”, Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Прадстаўнікі ініцыятыўных групаў гутарылі з гараджанамі і прапаноўвалі
Выбары-2015. Збор подпісаў выбаршчыкаў
Кандыдаты ў прэзідэнты вылучаюцца грамадзянамі Беларусі. У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты павінна быць сабрана не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Тэрміны збору подпісаў выбаршчыкаў – з 23 ліпеня па 21 жніўня. Збор подпісаў праводзяць члены ініцыятыўнай групы, зарэгістраванай ЦВК. Пры зборы подпісаў член ініцыятыўнай групы павінен мець дакументы
Дзятлаўскія лялькі на “Славянскім Базары”
У мерапрыемствах Дня моладзі на “Славянскім базары” ў Віцебску сёлета прыняў удзел і Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Якую праграму дзятлаўскія артысты падрыхтавалі для наведвальнікаў фестывалю? Якія ўражанні прывезлі самі артысты з мерапрыемства? Якія гастрольныя планы надалей? На гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў кіраўнік тэатра Іван Каско.
Навіны тыдня
У БЕЛАРУСІ І ЗІМБАБВЭ НЯМА НІЯКІХ ПЕРАШКОД ДЛЯ ГЛЫБОКАГА ЎСЕБАКОВАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі і Зімбабвэ няма ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах. Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ будзе
Сустрэчы з працоўнымі калектывамі
16 ліпеня ў Гродзенскай вобласці прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На парадку дня былі дзве тэмы: “Павышэнне экалагічнай культуры ў беларускім грамадстве”, “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: пытанні выбарчага заканадаўства”. Яны былі абмеркаваны на сустрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў з працоўнымі калектывамі вобласці. На Дзятлаўшчыне адна з сустрэчаў прайшла ў зале кінатэатра “Спадарожнік”.
25 ліпеня адбудзецца свята аграгарадка Дварэц.
Распачнецца мерапрыемства з урачыстага адкрыцця і ўзнагароджання лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў аграгарадка. Канцэртную праграму складзе выступленне артыстаў Шчучынскага цэнтра культуры, Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. У час свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, можна будзе набыць салодкую вату, папкорн. Таксама будзе ладзіцца выстава-продаж майстроў Дзятлаўшчыны. Пачнецца свята ў 14
Моладзевы турзлёт у Рыбаках
З 16 па 18 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Здаровы я — здаровая краіна!”. Арганізатары сёлетняга мерапрыемства — Гродзенскі абласны камітэт ГА “БРСМ”, Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Летась лепшыя моладзевыя каманды з
“Спорт, здароўе і закон”
Моладзевы праект пад такой назвай стартаваў пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў. Асноўныя яго задачы — арганізацыя занятасці падлеткаў у час канікулаў, прафілактыка правапарушэнняў, удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы з непаўналетнімі, прывіццё дзецям здаровага ладу жыцця. У рамках праекта ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны запланавана
Ціхая пяшчота брыльянтавага вяселля
Бягучы год для сям’і Валянціны Іванаўны і Міхаіла Пятровіча Татарчыкаў з вёскі Юравічы багаты на юбілейныя даты: у чэрвені Міхаілу Пятровічу споўнілася 85 гадоў, а ў ліпені сямейная пара адзначыла брыльянтавае вяселле. — Здаецца, такі працяглы прамежак часу, а праляцеў, як імгненне, — разважае Міхаіл Пятровіч. — Не верыцца і
Жанчына года-2014 — Марыя Пятроўна Глебава
Днямі сяброўкі па Беларускім саюзе жанчын наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Пятроўну Глебаву. Нагода была прыемная: уручылі ёй дыплом-пасведчанне, што яна стала пераможцай абласнога этапу конкурсу “Жанчына года-2014” у намінацыі “Дзякуй за Перамогу!”, і падарунак ад абласной жаночай арганізацыі. Меркавалася, што Марыя Пятроўна сама пабудзе на шанаванні ў Гродне,