Лета – выдатная пара, калі можна купацца, катацца на лодках і іншых плавальных сродках, рыбачыць, аленеабходна памятаць, што бяспека каля вады заўжды павінна быць на першым месцы.

Ці шмат парушальнікаў на дзятлаўскім пляжы, якая інфармацыйная работа вядзецца з адпачывальнікамі, расказаў старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі:

– Адразу хачу адзначыць, што для камфортнага адпачынку на гарадскім пляжы ўстаноўлены лежакі, шматфункцыянальныя трэнажоры, абсталяваны спартыўная і валейбольная пляцоўкі, ёсць душ, пітная вада, пераапранальні, туалет, дзейнічае пракат катамаранаў.За бяспекай і спакойным правядзеннем вольнага часу на вадаёме пільна сочаць матросы-ратаўнікі раённай арганізацыі АСВОД. На пляжы ёсць інфармацыйны стэнд, дзе можна азнаёміцца з правіламі паводзінаў на вадзе, як правільна аказаць дапамогу чалавеку, які тоне, і іншае.

Але пры гэтымбываюць выпадкі парушэння некаторых правіл. Напрыклад, на мінулым тыдні на возеры былі заўважаны два хлопчыкі ў лодцы, якія лавілі рыбу. Як і належыць, на іх былі апрануты выратавальныя камізэлькі, але яны знаходзіліся адны без суправаджэння паўналетніх асоб. Матросы забралі іх на бераг і правялі растлумачальную работу.

АСВОД нагадвае: не адпускайце дзяцей адных на вадаём;назіраўце за імі, калі плаваюць; выбірайце абсталяваны пляж, дзе дзяжураць ратаўнікі.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации