Аснасціць увесь жылфонд сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання спажывання цяпла плануецца ў 2017 годзе, паведаміў журналістам начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Цяпер амаль 94 працэнты жылфонду аснашчаны сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання спажывання цяпла. У 2017 годзе плануем завяршыць работу па аснашчэнні ўсяго жылля», — адзначыў Генадзь Аксціловіч.
Паводле яго слоў, усяго дамоў з цэнтральным ацяпленнем, якія маюць тэхнічную магчымасць аснашчэння такімі сістэмамі, амаль 27 тыс., аснашчана імі больш як 25,5 тыс. «Астатнія жылыя дамы, як правіла, з’яўляюцца малапавярховай забудовай. Па іх ёсць тэхнічныя пытанні, але яны вырашаюцца», — запэўніў Генадзь Аксціловіч.
Цяпер жыллёвы фонд Беларусі ў асноўным складаецца з некалькіх тыпаў стандартных будынкаў, большасць з якіх — буйнапанэльныя пабудовы, узведзеныя ў савецкія часы. Аб’ём штогадовага спажывання цеплавой энергіі жылымі дамамі, пабудаванымі да 1994 года, а іх амаль 70 працэнтаў ад агульнай колькасці, складае 160-200 кВт.гадз/кв.м у год, па асобных дамах — больш як 250 кВт.гадз/кв.м.
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…