У сонечнае надвор’е пры наведванні лесу ці на падворку нярэдка можна сустрэць змей, якія могуць быць агрэсіўнымі.
Аб мерах засцярогі: хадзіць у лес трэба толькі ў закрытых абутку і адзенні, пры гэтым пажадана мець пры сабе лекі ад алергіі. Калі вы ўбачылі змяю або пачулі шыпенне – ідзіце ў супрацьлеглы бок. Калі пад рукой ёсць палка, паварушыце ёю траву. Не спрабуйце схапіць ці прагнаць змяю, гэта можа яе раззлаваць.
Калі вас укусілі, не высмоктвайце яд, бо гэта толькі пагоршыць ваш стан. Нельга накладваць жгут на ўкушаную канечнасць, гэта наадварот паскорыць адміранне тканак. Лепш за ўсё будзе забінтаваць месца ўкусу і неадкладна адправіцца ў паліклініку. Акрамя таго, пасля ўкусу пажадана піць як мага больш вады і прымаць мачагонныя сродкі для хутчэйшага вываду яду з арганізма.
Юлія Сільвановіч,
доктар-неўролаг Дзятлаўскай ЦРБ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga