Арт-пляцоўка для дашкольнікаў

У дзяцей дашкольнага ўзросту высокі пазнавальны інтарэс, разнастайны і багаты змест дзейнасці, яны з жаданнем успрымаюць ў розныя даручэнні, уключаюцца ў даследаванні, вопыты, гульні.

У выхаванцаў паступова ўдасканальваюцца здольнасці гуляць, будаваць, спяваць, размаўляць, слухаць, маляваць.

З гэтай мэтай у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава  прадугледжана магчымасць выкарыстання свабодных калідораў і фае для рознабаковага развіцця дзяцей, у тым ліку выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

З пачатку навучальнага года ў фае былі створаны выставы “Усё для нашага горада”, “Паштоўкі з мінулага Дзятлава”, “Дзень маці”, “Этнафотазона”, “Тэатральная студыя”. Цяпер там аформлена рознакаляровая арт-пляцоўка, дзе выхаванцы разам з бацькамі знаёмяцца з творчасцю беларускіх мастакоў Івана Хруцкага, Міхаіла Савіцкага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Антона Бархаткова. На зменнай экспазіцыі “Кінастужка” размяшчаюцца фотаздымкі мастакоў і здымкі іх твораў. Для пашырэння ўяўленняў аб творах на беларускай мове прапаноўваюцца куткі: “Міні-бібліятэка”, “Чытанкі-маляванкі”, “Тэматычныя паштоўкі”, “Мадэлі-малюнкі”.

Асаблівую цікавасць у дзяцей з парушэннямі маўлення выклікаюць чытанкі-маляванкі, дзе на аркушы прапануецца размаляваць малюнак, да якога дадаецца тэкст верша, народнай казкі ці песні. Гэта дазваляе дзецям замацаваць успрыманне зместу твораў на беларускай мове.

Гульні на арт-пляцоўцы садзейнічаюць маўленчаму развіццю, развіццю сэнсорыкі, наглядна-вобразнага мыслення, пазнавальных інтарэсаў, творчага ўяўлення. Гэта вельмі змястоўна, карысна і цікава для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі

 

Вікторыя СЁМУХА,
выхавацельніца цэнтра развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago