Categories: Падзеі

Археалагічныя раскопкі – па законе

У Гродзенскай вобласці створана і ажыццяўляе дзейнасць абласная камісія па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах. З 2016 па 2017 гады камісіяй былі разгледжаны тры заявы пра аднясенне матэрыяльных аб’ектаў да археалагічных аб’ектаў і (ці) археалагічных артэфактаў і ўключэнне іх у рэестр археалагічных артэфактаў (152 прадметы).

Застаецца актуальным пытанне адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

З мэтай рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 года №485 «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў» УУС Гродзенскага аблвыканкама правёў аналіз арганізацыі работы па дадзеным кірунку службовай дзейнасці. Устаноўлена, што ў Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе выяўлены адзін факт незаконнага пошуку археалагічных артэфактаў з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў без дазволу НАН Беларусі.

Так, у лістападзе 2017 года ў Смаргонскім раёне было ўстаноўлена, што праводзіліся незаконныя (з выкарыстаннем металашукальніка) пошукавыя работы. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (штраф у памеры 345 рублёў).

Супрацоўнікамі АУС Гродзенскай вобласці ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі структурамі праводзяцца прафілактычныя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне і выкрыванне так званых «чорных капальнікаў».

Па аператыўных даных, у Гродзенскай вобласці жывуць 59 асобаў, якія займаюцца або раней займаліся незаконнымі раскопкамі з мэтай адшукання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў у месцах баявых дзеянняў Першай і Другой сусветных войнаў. У адносінах да найбольш актыўных праводзяцца аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя мерапрыемствы на сістэмнай аснове.

Святлана ГРЫШЫНА

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

8 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

8 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

9 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

9 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

9 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

10 часов ago