Апека над паўналетнімі недзеяздольнымі грамадзянамі

Тлумачэнні па гэтым пытанні дае загадчык аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу, прагназавання, сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Наталля Седляр.

– Над кім устанаўліваецца апека?

– Жыццёвыя абставіны часам прыводзяць да таго, што грамадзянін, які не ў стане самастойна рэалізаваць свае правы і абавязкі, абараніць свае законныя інтарэсы, прызнаецца ва ўстаноўленым судом парадку недзеяздольным. У такім выпадку гэтыя людзі маюць патрэбу ў старонняй дапамозе – апецы.

– Хто можа стаць апекуном?

Апекунамі могуць быць дзеяздольныя асобы. Пры гэтым павінны выконвацца наступныя ўмовы: патэнцыйны апякун павінен быць старэйшы за 18 гадоў, не прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, не быць раней адхіленым ад абавязкаў апекуна, не мець медыцынскіх супрацьпаказанняў. Таксама ўлічваюцца асабістыя і маральныя якасці апекуна, яго здольнасць да выканання апякунскіх абавязкаў. Пераважнае права перад іншымі грамадзянамі быць апекуном маюць блізкія сваякі паўналетняга падапечнага: бацькі, муж і жонка, паўналетнія дзеці, унукі, браты, сёстры, а таксама бабулі і дзядулі. Але калі такіх няма або яны адмаўляюцца быць апекунамі ці не падыходзяць па стане здароўя, то на гэтую ролю падыдзе і іншы кандыдат: знаёмыя, суседзі і іншыя. Кандыдату ў апекуны над паўналетнім недзеяздольным грамадзянінам неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і прадаставіць дакументы, згодна з устаноўленым пералікам. Пры неабходнасці, зыходзячы з інтарэсаў падапечных, орган апекі і папячыцельства можа прызначыць адну і тую ж асобу апекуном некалькіх падапечных. Пасля прызначэння грамадзяніна апекуном яму выдаецца пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага.

– Якія абавязкі выконваюць апекуны?

Функцыі апекуна выконваюцца добраахвотна і бязвыплатна. Галоўны абавязак апекуна – клопат і догляд за сваім падапечным, забеспячэнне пастаяннага медыцынскага агляду, стварэнне яму камфортных умоваў для жыцця. Акрамя таго, апякун з’яўляецца законным прадстаўніком свайго падапечнага: ён здзяйсняе ад яго імя і ў яго інтарэсах усе неабходныя здзелкі (з дазволу органаў апекі і папячыцельства). Апякун мае права самастойна распараджацца ўсімі даходамі падапечнага выключна ў яго інтарэсах і штогод, да 1 лютага, абавязаны прадастаўляць у пісьмовай форме справаздачу ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна аб захоўванні, выкарыстанні маёмасці падапечнага, аб выдаткоўванні грашовых сродкаў свайго падапечнага з дадаткам да справаздачы пацвярджаючых плацежных дакументаў (чэкаў аб панесеных выдатках, квітанцый аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг і іншае).

– За што могуць адхіліць апекуноў ад выканання сваіх абавязкаў?

– У выпадку выяўлення, што апякун не выконвае свае абавязкі належным чынам.

Напрыклад, апекуны выкарыстоўваюць апеку ў карыслівых мэтах, пакідаюць падапечнага без нагляду і неабходнай дапамогі, адмаўляюцца прадастаўляць дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне і расходаванне грашовых сродкаў на падапечнага ці не пускаюць у жылое памяшканне ўпаўнаважаных асобаў, дзе пражывае недзеяздольны грамадзянін. У такіх выпадках орган апекі і папячыцельства можа адхіліць грамадзяніна ад апекі і прыцягнуць да адказнасці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

– Дзе можа пражываць недзеяздольны грамадзянін?

– Недзеяздольны грамадзянін можа пражываць дома пад наглядам апекуна або па месцы жыхарства апекуна. У выпадку немагчымасці пражывання ў дамашніх умовах недзеяздольны грамадзянін можа быць накіраваны ў псіханеўралагічны дом-інтэрнат для часовага або пастаяннага пражывання. Для гэтага апекуну неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта з заявай і неабходным пакетам дакументаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (01563) 2-10-41 або пры асабістым звароце ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Кастрычніцкая, 56.

Падрыхтавала Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

11 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

11 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

12 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

12 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

13 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago