Гарачае харчаванне ў полі – абавязковы клопат усіх сельскіх гаспадарак раёна.
У адказны перыяд уборачнай кампаніі, калі на хлебаробаў прыходзіцца велізарная нагрузка і людзі знаходзяцца ў полі ад світання да змяркання, асаблівую актуальнасць набывае арганізацыя гарачага харчавання працаўнікоў. Гэтае пытанне трымаецца на пастаянным кантролі.
У рамках раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў, які працягнецца да 10 верасня, прафсаюзны лідар Валерый Макарчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак пабывалі ў КСУП “Хвінявічы”, каб паглядзець, як клапоцяцца ў гаспадарцы пра здаровае харчаванне работнікаў.
Напачатку яны наведалі сталовую гаспадаркі , пагутарылі з загадчыцай, адправіліся на мехмайстэрню, куды павезлі абеды для працаўнікоў.
– Гатуюць у нас смачна, меню разнастайнае, – зазначыла Ганна Федарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Хвінявічы”. – З ранняй вясны і да самай восені мы забяспечваем гарачым і збалансаваным харчаваннем работнікаў прадпрыемства. Для таго, каб аператыўна развезці ежу, задзейнічаны дзве машыны, якія штодзённа дастаўляюць абеды і падвячоркі, з кожнай на палеткі выязджае кухонны работнік-раздатчык. Забяспечаны яны ўсім неабходным: перанасны камплект мэблі (столік і крэслы), посуд, маецца таксама ўстаноўка для мыцця рук, змываючыя і дэзынфікуючыя сродкі. У гэтым годзе набылі новыя і абнавілі старыя тэрмасы, купілі посуд.
– Падчас агляду-конкурсу звяртаем увагу не толькі на забяспечанасць механізатараў гарачым харчаваннем, пітной вадой, але і сродкамі індывідуальнай аховы, – адзначае Уладзімір Казак. – Прафсаюзы заўсёды трымаюць на кантролі спектр пытанняў, якія датычацца аховы працы і рэжыму адпачынку.
Клопатаў з арганізацыяй харчавання, вядома ж, шмат, але ўсе гэта прыносіць станоўчы вынік. Ад самаадчування работнікаў, ад іх настрою залежаць паказчыкі і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі, і ў эканоміцы прадпрыемства.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…
У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў і яе філіялах прайшлі…
На базе БФСО «Динамо» прошел областной чемпионат по гиревому спорту. В напряженной борьбе за звание…
Обращаясь к мужчинам региона, — отцам, дедушкам и прадедушкам, — глава области отметил, что в…
Уважаемые потребители газа! В рамках проведения совместной профилактической акции по вопросам безопасного пользования газом в…