Анёлы спяваюць! Фестываль “Хрыстаславы- 2022” на Дзятлаўшчыне (+відэа)

Па добрай традыцыі ў святочныя калядныя дні дзятлаўчан сабраў праваслаўны песенны фестываль “Хрыстаславы- 2022”.

Яго ўдзельнікаў і гасцей запрасіла да сябе гімназія № 1 горада Дзятлава. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды юных хрыстаславаў з дзесяці школ раёна, іх педагогі і групы падтрымкі.

Для таго, каб свята атрымалася не толькі песенным, а яшчэ гасцінным і прыемным для ўсіх, у фае навучальнай установы працавалі майстар-класы па вырабе калядных паштовак і сувеніраў, якія правялі педагогі школ раёна, выстава праваслаўнай кнігі, а для юных канкурсантаў – салодкія пачастункі, каб падсілкавацца перад выступленнем.

Актавая зала гімназіі сабрала творчую моладзь раёна: дзяўчат у святочных белых хусцінках, яркіх каляднікаў у народных строях і вобразах маленькіх анёлаў, абяцаючы цікавае і запамінальнае мерапрыемства.

Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель павітаў прысутных і блаславіў іх на добрую справу:

– У гэтыя студзеньскія дні наша сэрца перапаўняецца радасцю — такое вялікае значэнне для ўсіх нас маюць калядныя святы. Мы імкнёмся ў храм, каб уславіць Хрыста, падобна да валхвоў, прынесці яму дары: нашы сэрцы, добры настрой і малітвы. У гэты час па традыцыі мы збіраемся разам на песенным фестывалі “Хрыстаславы”, каб павіншаваць адзін аднаго са святамі, адзінымі вуснамі, адзіным сэрцам праславіць народжанага свету Бога-немаўляці Хрыста. Віншую вас усіх са святамі і жадаю ўратавання душы, бадзёрасці духу і Божай дапамогі ў вашых зямных справах.

Да словаў святара далучылася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, якая таксама павіншавала ўсіх з Нараджэннем Хрыстовым і Хрышчэннем:

– Кожнага з вас, дарагія дзеці, заўжды гасцінна чакаюць два храмы: царква – храм Божы і школа – храм навукі, дзе кожны настаўнік укладвае ў ваша выхаванне часцінку сваёй душы, накіроўвае на чыстыя памкненні. Вучыцеся ўдзячна, рабіце добрыя ўчынкі, няхай усё светлае, што вамі было задумана напярэдадні калядных святаў, абавязкова збудзецца. Верце ў цуды і самі здзяйсняйце іх, – адзначыла Наталля Сяргееўна.

Яна падарыла айцу Іаану сувеніры анёлаў, зробленыя вучнямі дзятлаўскіх школ.

У час святочнага фестывалю-канцэрта яго ўдзельнікі спявалi калядныя песні, чыталi вершы, паказвалi інсцэніроўкi, славілі Нараджэнне Хрыстова ў царкоўных і аўтэнтычных народных традыцыях. Дзецi і педагогі павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі дабрабыту і Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах, шчодра частавалі прысутных каляднымі гасцінцамі.

Прыемны сюрпрыз гледачам зрабілі вучні і выпускнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў , а таксама гімназіі – Дзяніс Гуговіч, Аліцыя Харэвіч і Наталля Пінчук. Яны падарылі гітарныя кампазіцыі ў сваім выкананні.

Па меркаванні журы кожная каманда-ўдзельніца конкурсу “Хрыстаславы- 2022” стала пераможцай. Дзеці атрымалі галоўны прыз – бясцэнныя гадзіны, якія з прыемнасцю і карысцю правялі разам. На памяць аб мерапрыемстве Наталля Белаус уручыла хрыстаславам дыпломы ўдзельнікаў фестывалю, а іерэй Іаан Кісель – салодкі падарунак кожнай камандзе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago