Анатоль Марук: “Што будзем есці, калі не будзем працаваць на зямлі?”

У саставе дэлегацыі Дзятлаўшчыны на абласных “Дажынках” у Вялікай Бераставіцы прысутнічаў наш зямляк, трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Анатоль Марук.

За шматгадовую плённую працу ў земляробстве раёна ён быў адзначаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Сам Анатоль Яўгенавіч лічыць прыемным, што яго сумленную амаль саракагадовую працу ў сельскай гаспадарцы чарговы раз ацанілі на высокім узроўні. Аднак аграрны сезон яшчэ не завершаны, і за невялікай святочнай паўзай зноў надыходзяць напружаныя будні ў клопатах аб зямлі-карміліцы.

Каб пагутарыць з заслужаным механізатарам, даводзіцца ехаць у поле, дзе ён цяпер займаецца ворывам на сваім верным МТЗ 3022. Гарачую пару жніва мужчына, як і многія  іншыя аграрыі КСУП “Хвінявічы”, правёў на камбайне, працаваў на новенькай айчыннай “Лідзе” мінулага года выпуску. Зрабіўшы кароткі перапынак у штодзённых клопатах, мужчына расказаў пра сябе, сям’ю, адносіны да работы на зямлі.

Анатоль Марук нарадзіўся ў Латышах, што на Дзятлаўшчыне, правёў дзяцінства, аб якім сучасныя хлапчукі могуць толькі марыць.

– У маім жыцці было больш школ, чым у некаторых людзей інстытутаў, – жартуе мужчына. Спачатку вучыўся тры пачатковыя класы ў Калпінскіх, што ў нашым раёне, затым – у васьмігодцы ў Панямонцах, што на Лідчыне, а старэйшыя класы – у Моцевічах, таксама Лідскага раёна. У школу даводзілася дабірацца праз Нёман на лодцы, штораз гэта былі сапраўдныя прыгоды.

Сярэднюю школу Анатоль Яўгенавіч скончыў з правамі трактарыста, чым адразу скарыстаўся для працаўладкавання. Ён добра помніць першы свой трактар МТЗ 50, на якім пачынаў працоўную дзейнасць у тагачасным саўгасе “Парэчча”.

Па накіраванні ваеннага камісарыята мужчына адвучыўся на курсах, атрымаў правы вадзіцеля. Больш чым на два гады пакінуў родныя мясціны для праходжання тэрміновай службы ў войску. А калі ў 1985 годзе дэмабілізаваўся, вярнуўся на працу ў “Парэчча” вадзіцелем.

Маладосць давала сілаў і энергіі не толькі на працу, але і на актыўны адпачынак.

– Усё рабілі з запалам, з настроем: днём робіш – увечары на танцы ідзеш, стараліся ўсё паспець, – узгадвае Анатоль Яўгенавіч.

У 90-я гады, калі заняткаў для вадзіцеля ў гаспадарцы стала менш, мужчына вярнуўся да работы механізатарам.

– Спачатку дапамагаў сваім пакрыху – недзе пасеяць, заараць, а потым і зусім перасеў за руль трактара, – кажа ён.

У халасцяках доўга хадзіць таксама не давялося: праз два гады пасля арміі мужчына сустрэў сваю адзіную каханую жанчыну ў роднай старонцы. Стварылі сям’ю, звілі ў Хвінявічах сваё ўтульнае гняздзечка, нарадзілі ў шчаслівым шлюбе трох дачок, дачакаліся ўнукаў. А вось на тое, што на працы “дзедам” клічуць, малажавы мужчына ў росквіце гадоў не крыўдзіцца:

– Чаго ж засмучацца, калі я і праўда багаты дзед:  ажно пяцёра ўнукаў. А хутка стану яшчэ багацейшым — наша вялікая сям’я папоўніцца, – кажа механізатар.

Усё жыццё прысвяціўшы рабоце ў сельскай гаспадарцы свайго раёна, Анатоль Марук ні на хвіліну не шкадуе аб тым, што аграрная галіна выбрала яго. Нягледзячы на вялікі вопыт і важкія працоўныя дасягненні, ён не збіраецца пакідаць любімую справу, пакуль патрэбен сельскай  гаспадарцы:

– Што будзем есці, калі не будзем працаваць на зямлі? – разважае Анатоль Яўгенавіч. – У некага добра атрымліваецца гандляваць, а ў нас – вырошчваць хлеб, чым і ганарымся.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі Юшкевіч

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

11 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

11 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

13 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

13 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

14 часов ago