Аляксандра Якшук: “Гэта сяброўства і пазітыўныя эмоцыі”

Да наступнага года скончыў сваю вялікую вандроўку па тэрыторыях Беларусі і Расіі міжнародны культурна-адукацыйны патрыятычны праект “Цягнік Памяці-2025”.

За два тыдні састаў пераадолеў 8730 кіламетраў, яго пасажырамі былі 200 маладых грамадзян – прадстаўнікі 15-ці былых рэспублік СССР. Разам з імі вандравала наша зямлячка, пераможца заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”, навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Аляксандра Якшук.

– Праект цудоўны, ён падарыў мора пазітыўных эмоцый, шмат новых сяброў, глыбокія ўражанні, сустрэчы з вядомымі людзьмі і спаўненне галоўнай мары – пабываць на Мамаевым Кургане ў Валгаградзе, пабачыць легендарную скульптуру Радзіма-Маці, –  расказала Аляксандра. – Яшчэ ў восьмым класе ў мяне з’явілася жаданне адправіцца ў вандроўку на “Цягніку Памяці”, ажыццявіць якое і паспяхова прайсці няпростыя конкурсныя этапы мне дапамаглі настаўнікі, адміністрацыя школы, сям’я. На праекце пашчасціла сустрэць нямала цікавых і вядомых людзей, якія матывавалі нас, адказвалі на пытанні, дзяліліся вопытам, натхнялі. Сярод іх лідар БРСМ Аляксандр Лук’янаў, віцэ-спікер Савета Федэрацыі Канстанцін Касачоў і дзве цудоўныя жанчыны-палітыкі, якія стаялі ля вытокаў праекта, Наталля Качанава і Валянціна Мацвіенка, з імі мы сустрэліся на дыялогавых пляцоўках.

Самы глыбокі след у сэрцы ў час падарожжа пакінулі рэканструкцыя першых дзён вайны ў Брэсцкай крэпасці, а таксама вельмі жудаснае месца дзіцячых пакут – мемарыяльны комплекс Чырвоны Бераг, у Расіі найбольш эмацыйна насычанымі былі экскурсія па Валгаградзе і наведванне Масквы. Наогул, мы прыпыняліся ў пятнаццаці гарадах, і паўсюль “Цягнік Памяці” сустракалі вельмі цёпла – з канцэртамі, экскурсіямі, падарункамі. Самым запамінальным з іх стала ўнікальнае выданне – кніга “Апавяданні савецкіх пісьменнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне”, асобнікі якой цяпер ёсць у кожнага ўдзельніка праекта.

Назаўжды ў памяці застанецца наш атрад 2.2, дзе было шмат моладзі з іншых краін – рэспублік былога СССР. Мы сталі блізкімі сябрамі, абмяняліся кантактамі, падтрымліваем сувязь, а колькі было цікавых размоў аб нацыянальных асаблівасцях. Праект якраз і скіраваны на яднанне моладзі, захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, знаёмства з месцамі баявой славы, культурай і традыцыямі суседніх дзяржаў. Безумоўна, нам было вельмі цяжка расставацца, бо, нягледзячы на шматнацыянальны састаў, паспелі стаць адной вялікай дружнай сям’ёй.

Навучэнцам, якія таксама мараць трапіць на праект, раю абавязкова паспрабаваць свае сілы, не баяцца, не саромецца, а ўпэўнена дабівацца сваёй мэты, бо мары, як паказвае жыццё, збываюцца.

Ірына СТЫРНІК

Фота з асабістага архіву Аляксандры ЯКШУК       

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

2 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

2 часа ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

2 часа ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

3 часа ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

3 часа ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

3 часа ago