Аляксандр Бараноўскі: “Адказы на ўсе самыя важныя пытанні”

У саставе дэлегацыі Дзятлаўскага раёна, якая прысутнічала ў ліку звыш 2,5 тысячы чалавек у Палацы Рэспублікі на выступленні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і парламенту, быў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, які падзяліўся ўражаннямі ад пачутага:

– Як і раней, Аляксандр Рыгоравіч у Пасланні даў адказы на ўсе самыя важныя пытанні, якія хвалююць суайчыннікаў. Ужо на пачатку пасяджэння ён паабяцаў выказаць “канцэнтраваны” погляд на сітуацыю ў краіне і за яе межамі, адказаць на пытанні. Тэма прамовы была выбрана самая актуальная: “Умовы захавання суверэнітэту і незалежнасці”, бо гэта пытанне, як ніколі ў навейшай гісторыі, набыло вострае гучанне. Раскрыць яе, безумоўна, стала магчымым толькі праз аналіз абстаноўкі на сусветнай арэне і ў суседняй Украіне. Па-ранейшаму беларускі лідар упэўнены, што, каб гэты канфлікт не стаў катастрофай, не ператварыўся ў трэцюю сусветную вайну, вырашаць яго неабходна за сталом мірных перамоваў, прычым без папярэдніх умоваў і “дыктоўкі” з боку Захаду.

Абазначыў Прэзідэнт і галоўныя ўмовы, выканаўшы якія наша Беларусь можа выстаяць у гэты няпросты перыяд. Сярод іх – народнае адзінства, захаванне гістарычнай памяці і нацыянальных традыцый, канкурэнтаздольная эканоміка, сацыяльная справядлівасць, незалежная знешняя палітыка.

Што нямала важна для нас, жыхароў невялікага раёна, шмат увагі Аляксандр Рыгоравіч надаў неабходнасці развіцця рэгіёнаў. Ён падкрэсліў, што яно павінна быць справядлівым і збалансаваным, бо нездарма Беларусь – гэта “сем Я” – шэсць абласцей і сталіца. Заявіў і аб новым падыходзе ў падтрымцы рэгіёнаў: чым далей ад Мінска, тым больш будзе льгот і прэферэнцый. Разам з тым кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што “не можа быць і гаворкі аб развіцці рэгіёнаў без татальнай дэбюракратызацыі і цыфравізацыі”. Скіраваў увагу прысутных і на важнасць павышэння ролі дэпутацкага корпусу, органаў мясцовага самакіравання, улады на месцах у прыняцці рашэнняў на карысць развіцця мясцовай інфраструктуры. Выказаўся, што прыцягваць да гэтага працэсу варта і насельніцтва, жыхароў невялікіх гарадоў і вёсак: дзе неабходна, дапамагчы чалавеку, а дзе трэба – прымусіць яго ліквідаваць безгаспадарлівасць, навесці парадак на зямлі, асабліва прысядзібных участках і дваравых тэрыторыях.

Увогуле ж, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, тэме сацыяльнай абароненасці насельніцтва ў Беларусі па-ранейшаму будзе надавацца самая пільная ўвага. Гэта тычыцца многіх кірункаў – даступнай медыцыны і адукацыі, стрымлівання росту цэн, будаўніцтва жылля, забеспячэння рабочымі месцамі, іншага.

Скончыць сваё выказванне хачу класічнай фразай беларускага лідара, якую ён часта выкарыстоўвае і якая прагучала і на гэты раз: “Як будзем жыць – залежыць толькі ад нас”. Думаю, гэта галоўнае кіраўніцтва да дзеяння для кожнага беларуса, які любіць сваю Айчыну і імкнецца рабіць яе паспяховай, прыгожай, шчаслівай, канкурэнтаздольнай у свеце.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

18 минут ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

45 минут ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

48 минут ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

2 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

5 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

6 часов ago