Сітуацыя па-за цэнзурай

Хто сказаў, што ў Дзятлаве няма чаго паглядзець? Вось, напрыклад, па вуліцы Міцкевіча, 4 у райцэнтры ёсць галерэя.

Толькі наведванне такой арт-прасторы чамусьці пакідае не асалоду, а агідна-непрыемнае пачуццё.

Афіцыйна гэта месца вызначана як інтэрнат, арэнднае жыллё. Тут па рэзалюцыі раённых уладаў атрымліваюць кватэры маладыя спецыялісты, работнікі арганізацый раёна, шматдзетныя (і не толькі) сем’і.

Як яны жывуць і што робяць за парогам сваіх кватэр, старонніх асобаў не датычыцца, а вось месцы агульнага карыстання могуць уразіць любога. Не будзем грашыць, ускладаючы віну на ўсіх жыхароў інтэрната: прысутнічаюць тут месцы, дзе адказна сочаць за парадкам. Але ёсць і такое, што інтэлігентны чалавек словамі апісаць не здольны: выбітае шкло, вырваныя элементы дзвярэй, заклееныя шэрым будаўнічым скотчам, смецце і бруд побач з дзіцячым транспартам, адзінокая сушылка для рук у выкінутым рукамыйніку… Асобнага апісання патрабуе насценны і надзверны “жывапіс”. З меркаванняў цэнзуры мы не можам паказаць гэтыя “шэдэўры” цалкам. Аўтарамі з’яўляюцца самі юныя жыхары інтэрната або кампаніі мясцовай моладзі. Сцвярджаць дакладна таксама не бяромся. Вымалёўваецца наглядная карціна на тэму: “Усё вакол калгаснае, усё вакол маё”, калі жывуць усе, а ніхто не адказвае. Вельмі зручна, аказваецца!

У Дзятлаўскім РУП ЖКГ на пытанне пра парадак у інтэрнаце заўважаюць, што яшчэ калі арэнднае жыллё ўводзілася ў эксплуатацыю пасля рамонту, была запланавана працоўная стаўка прыбіральшчыка агульных памяшканняў. Аднак большасць жыхароў не была зацікаўлена ў такіх паслугах. У выніку – маем, што маем. А наконт размаляваных сцен і выбітага шкла, што з’яўляюцца праблемай не толькі для гэтага, але і іншых інтэрнатаў Дзятлаўшчыны, усё прасцей і сур’ёзней: калі самадзейныя “мастакі”-вандалы будуць выяўлены, разбірацца з імі будзе не ЖКГ, а міліцыя.

Атрымліваецца, дабро, зробленае дзяржавай для людзей, імі ж і абясцэньваецца. І незразумела, як гэту з’яву спыніць. Яшчэ адно застаецца няясным: як навасёлам і маладым спецыялістам без ванітаў зайсці ва ўласную кватэру праз такі пад’езд.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

2 часа ago

Ратаўнікі атрымалі перамогу

Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…

5 часов ago

Наталья Кочанова встретилась с коллективом Гродненского областного клинического кардиологического центра

Развитие здравоохранения, совершенствование законодательства, поддержка медицинских работников и вопросы социальной поддержки стали главными темами встречи…

20 часов ago

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

21 час ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

22 часа ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

22 часа ago