Categories: Падзеі

АлімпіяТайм

БАРАЦЬБА ГРЭКА-РЫМСКАЯ
Іван Курбатаў, Іван Губко – прызёры міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе
Удзельнікамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе юнакоў 2003-2004 гадоў нараджэння, які ў канцы красавіка адбыўся ў Навагрудку і быў прысвечаны памяці Адама Міцкевіча, былі 150 чалавек у складзе 8 камандаў – Украіны, Латвіі, Літвы і рэгіёнаў Беларусі. Хлопцы спаборнічалі ў 10 вагавых катэгорыях.
У катэгорыі 29 кілаграмаў Іван Курбатаў (Хвінявічы) стаў сярэбраным прызёрам турніру.
Бронзавым прызёрам спаборніцтваў у катэгорыі 38 кілаграмаў стаў Іван Губко з Дзятлава.
Трэніруе хлопцаў Дзмітрый Лагуцік.

БАРАЦЬБА ВОЛЬНАЯ
Анастасія Касач, Іван Курбатаў, Жанна Галавач, Аляўціна Янушкевіч – прызёры абласной спартакіяды школьнікаў па вольнай барацьбе
Удзельнікамі спартакіяды былі школьнікі 2002 года нараджэння.
Сярэбранымі прызёрамі спартакіяды ў вагавай катэгорыі 32 кілаграмы сталі Аляўціна Янушкевіч (Дзятлава) і Іван Курбатаў (Хвінявічы).
У катэгорыі 44 кілаграмы бронзавы прызёр — Анастасія Касач (Руда Яварская).
Жанна Галавач (Руда Яварская) стала сярэбраным прызёрам у катэгорыі 52 кілаграмы. А яшчэ адна прадстаўніца Руды Яварскай Дар’я Барынава ў гэтай жа катэгорыі заняла чацвёртае месца.
Удзельнічалі ў турніры 8 каманд. Прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна занялі пятае каманднае месца.
Анастасія Касач і Іван Курбатаў па выніках абласной спартакіяды залічаны ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў.
Трэніруюць юных спартсменаў Дзмітрый Лагуцік і Віктар Шалесны.

Б. ВАРНА

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

9 часов ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

9 часов ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

9 часов ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

11 часов ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

13 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

14 часов ago