У Тыдзень бацькоўскай любові ў Полацку прайшоў сямейны форум “Размова аб важным: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава”, які сабраў каля 260 удзельнікаў з усёй Беларусі.
На мерапрыемства былі запрошаны 22 сям’і, у ліку якіх – шматдзетныя бацькі з Дзятлаўшчыны Алена і Юрый Міклашы, якія разам са сваімі дачушкамі сталі віцэ-чэмпіёнамі конкурсу “Сям’я года-2022”. Алена Міклаш падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы:
– У Полацк мы адправіліся па запрашэнні Гродзенскага аблвыканкама разам з яшчэ трыма сем’ямі Гродзеншчыны. На працягу двух дзён сустрэчы не было ніводнай вольнай хвілінкі. Праграма форуму вельмі насычаная і цікавая. У дзень прыезду мы прынялі ўдзел у нефармальнай размове са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам у зале “Белаграпрамбанка”. Вельмі цёплая, нязмушаная сямейная абстаноўка. Прыемна ўразіла сама Наталля Іванаўна, якая з тэлеперадач і навінаў уяўлялася строгім кіраўніком. У размове яна была адкрытай, шчырай, па-сапраўднаму жаноцкай, як усе беларускія матулі. Абмеркавалі такія актуальныя цікавыя тэмы, як выхаванне дзяцей і роля сям’і ў сучасным грамадстве. За два дні вельмі шмат пераязджалі, для нас праводзілі аглядныя экскурсіі, мы наведвалі самыя прыгожыя і цікавыя месцы горада, у ліку якіх музей кнігадрукавання, Сафійскі сабор. У гэтым святым месцы сабраліся сямейныя пары, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, святары – удзельнікі форуму. Як адзначыла Наталля Качанава, традыцыя сустракацца вялікай сям’ёй нарадзілася ў Полацку, дзе закладзены асновы нашай духоўнасці і дзяржаўнасці. Тут адбыўся форум, які стаў цэнтральнай падзеяй паездкі. Там да дыялогу, акрамя прадстаўнікоў улады і духавенства, далучыліся спікеры. Адгукнуліся ў сэрцы словы Наталлі Іванаўны, што мы адзіныя ў тым, каб захоўваць беларускія традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі. Спакон веку беларусы былі добрыя, спагадлівыя, шанавалі мінулае сваёй краіны, наказы продкаў, робяць гэта і сёння. На форуме было гучна заяўлена, што шчаслівая сям’я – адзін з галоўных прыярытэтаў будучай пяцігодкі.
Карыстаючыся выпадкам, Старшыня Савета Рэспублікі павіншавала духавенства з 35-годдзем Беларускага Экзархату. Яна адзначыла, што сумесныя намаганні царквы і дзяржавы накіраваны на клопат аб чалавеку, захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, асноў беларускай дзяржаўнасці, духоўна-маральнае выхаванне грамадства.
Усе спікеры былі вельмі цікавыя, іх хацелася слухаць і слухаць. Асабліва мне запомнілася выступленне палітычнага аглядальніка АНТ Ігара Тура, які расказаў пра сваю сям’ю.
Мы прыемна і карысна бавілі час у добрай кампаніі, пасябравалі з сем’ямі Гродзеншчыны, абмяняліся кантактамі і запрасілі ўсіх на наш раённы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…