Галоўная задача ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні аздараўленчы перыяд – арганізаваць жыццё дашкольнікаў так, каб кожны дзень прыносіў нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб успаміны аб гульнях, прагулках, святах і забавах яшчэ доўга радавалі іх.
Новаяльнянскі яслі-сад таксама перайшоў на работу ва ўмовах летняга рэжыму. Нашы выхавальнікі ствараюць камфортныя ўмовы для знаходжання выхаванцаў на свежым паветры: аформлены гульнявыя пляцоўкі, папоўнена колькасць вынаснога гульнявога абсталявання. Але самае галоўнае – гэта вясёлыя гульні і забавы для дзяцей.
Адрыццё сезону распачалося святам “Свет дзяцінства”. Выхаванцы змаглі паўдзельнічаць у эстафетах, павесяліцца з гасцямі-героямі. Не менш цікавай стала квэст-гульня “Шчаслівая пара дзяцінства”, дзе на кожнай станцыі дзеці праявілі спрыт і кемлівасць. На фізкультурным часе “За бяспеку” кожны меў магчымасць праверыць свае веды па бяспечных паводзінах.
Актыўны старт лета дадзены!
Таццяна НАВАГРАН,
выхавальніца дашкольнай адукацыі Новаяльнянскага ясляў-сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах Беларуси намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы 9…
Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…
У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…
В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…
В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…
Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…