У нашым раёне, як і па ўсёй Беларусі, 26 мая прайшоў першы цэнтралізаваны экзамен у асноўны тэрмін.
Больш падрабязна пра гэту важную для выпускнікоў адзінаццатых класаў падзею расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:
– Пунктам здачы ЦЭ, як і ў мінулым годзе, вызначана сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Сёлета ў іспытах прымаюць удзел 129 чалавек. У першы дзень, 26 мая, яны здавалі прадмет на выбар. Найбольш запатрабаванай аказалася матэматыка, якую выбралі 37 чалавек, таксама папулярныя ў маладых дзятлаўчан былі грамадазнаўства (33 чалавекі) і біялогія (32 чалавекі). Усе зарэгістраваныя навучэнцы прыбылі на пункт здачы. Пры сабе ім неабходна было мець пропуск і пашпарт, а таксама гелевую ручку з чарніламі чорнага колеру, на ЦЭ па хіміі і фізіцы дазвалялася карыстацца простым калькулятарам. З правіламі паводзінаў у пункце здачы ЦЭ ўдзельнікі былі азнаёмлены загадзя, многія неаднаразова здавалі рэпетыцыйныя экзамены. Наступны ЦЭ адбудзецца ў пятніцу, 29 мая. На ім выпускнікі адзінаццатых класаў Дзятлаўшчыны будуць здаваць мову: у гэтым годзе рускую выбраў 101 чалавек, беларускую – 28.
Пакідаючы пункт здачы, сваімі ўражаннямі падзяліліся і выпускнікі.
Уладзіслаў Макарчык, Казлоўшчынская сярэдняя школа:
– На выбар здаваў грамадазнаўства. Да цэнтралізаванага экзамена рыхтаваўся самастойна, быў на кожным рэпетыцыйным іспыце. Гэтай ноччу добра выспаўся і ў аўдыторыі не хваляваўся. Экзамен прайшоў спакойна, мяркую, што па яго выніках пацверджу свой гадавы бал. На ЦЭ ў пятніцу буду здаваць рускую мову, а на ЦТ – англійскую. Рыхтаваўся таксама самастойна. Думаю, у мяне ўсё атрымаецца і змагу паступіць на юрыспрудэнцыю. Малодшым навучэнцам раю пачынаць падрыхтоўку да цэнтралізаваных іспытаў як мага раней, чытаць матэрыялы па некалькі разоў, каб добра запомніць, і не перажываць – усё можна паправіць.
Алена Губко, сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча:
– Здавала біялогію. Падрыхтоўку з рэпетытарам пачала ў дзясятым класе, плюс і ў тым, што вучылася на профілі хімія-біялогія, дзе было па чатыры гадзіны прадмета на тыдзень, аднак і самастойна вучыла тэмы, рашала тэсты па зборніках Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. У аўдыторыі панавала добразычлівая атмасфера. На экзамене не хвалявалася, бо я пераможца ўніверсітэцкай алімпіяды і без іспытаў залічана ў ГрДУ імя Я. Купалы на спецыяльнасць “фундаментальная і прыкладная біятэхналогія”. У далейшым хачу выбраць фармацэўтычны кірунак, працаваць на заводзе, дзе вырабляюцца лекі. Наперадзе здача ЦЭ па беларускай мове і ЦТ па хіміі. У сваіх ведах упэўнена, галоўнае – не хвалявацца, каб нічога не забываць. Сёняшнім школьнікам раю пачынаць падрыхтоўку ў дзясятым класе, вучыць тэмы грунтоўна, пераказваць сабе па некалькі разоў, пабольш рашаць тэстаў, у тым ліку мінулых гадоў, бо заданні паўтараюцца, памятаць, што ўнутраны настрой іграе вялікую ролю, і не баяцца.
Максім Васіленка, гімназія № 1 горада Дзятлава:
– Здаваў англійскую мову. Рыхтаваўся старанна, з рэпетытарам, таму на іспыт ішоў без хваляванняў. Заданні былі зразумелыя, хаця над некаторымі давялося падумаць. Наступнымі збіраюся здаваць рускую мову на ЦЭ і грамадазнаўства на ЦТ. Па выніку балаў вырашу, куды падаць дакументы, хачу атрымаць юрыдычную спецыяльнасць. Усім, хто будзе заканчваць адзінаццаць класаў, раю грунтоўна рыхтавацца, каб не стрэсаваць, бо вучні хвалююцца з-за недахопу ведаў. Калі ж ты добра выспаўся, прыходзіш упэўнены, то і бал атрымаеш высокі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…
Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму оплаты труда, при которой часть или весь…
Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…
У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga