Год, багаты на перамогі і творчыя праекты

У маі навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў прымалі ўдзел у XIII Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва “Львяня”, які праходзіў у намінацыях музычнага (інструментальнага, вакальнага), харэаграфічнага, тэатральнага мастацтва. Сёлета ўдзельнікамі гэтага маштабнага творчага праекта сталі больш за 2700 юных талентаў з усіх куткоў Беларусі.

Падрыхтоўка да фестывалю-конкурсу доўжылася на працягу ўсяго навучальнага года. Штодзённыя заняткі, рэпетыцыі, адточванне выканальніцкага майстэрства навучэнцамі, уся карпатлівая работа – гэта фундамент, які дазволіў дзецям упэўнена выступіць на творчым спаборніцтве і дабіцца высокіх вынікаў.

Жыгала Радзівон (фартэпіяна) заваяваў дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Радзівон займаецца ў філіяле № 1 аграгарадка Гезгалы ў класе настаўніцы Таццяны Царук. Вераніка Васько (балалайка) узнагароджана дыпломам лаўрэата ІІ ступені, яе рыхтавалі да конкурсу настаўніца Ала Хілевіч і канцэртмайстар Ганна Болбат. Ансамбль “Гітарынка” ў складзе Дзмітрыя Аверчука, Анжалікі Ламака, Таццяны Ступчык, Анастасіі Якабчук адзначаны дыпломам лаўрэата ІІІ ступені. Рыхтаваў юных гітарыстаў настаўнік Андрэй Цыгель. Паліна Лях прымала ўдзел у намінацыі “музычная літаратура”, заваявала дыплом лаўрэата ІІІ ступені, рыхтавала вучаніцу настаўніца Людміла Раманава. Юныя танцоры філіяла гарпасёлка Казлоўшчына, якія вучацца ў класе настаўніцы Ірыны Нічыпаровіч, упершыню сталі ўдзельнікамі фестывалю-конкурсу ”Львяня”, іх выступленне было адзначана дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

– Гэты навучальны год для ўсяго калектыву школы мастацтваў быў багатым на дасягненні, перамогі, канцэртную дзейнасць, – дзеліцца дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Барысенка. – Нашы вучні прынялі ўдзел у 20 творчых праектах, заваявалі 118 узнагарод. У 2026 годзе ўзорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”, народны інструментальны ансамбль настаўнікаў “Дзятлаўскі калейдаскоп” на высокім узроўні прайшлі атэстацыю, пацвердзілі свае званні. Цяпер у школе праходзяць агітацыйныя канцэртныя мерапрыемствы, уступныя праслухоўванні па наборы навучэнцаў у першы клас па спецыяльнасцях “фартэпіяна, скрыпка, гітара, баян, акардэон, домра, цымбалы, балалайка, саксафон, выяўленчае і харэаграфічнае мастацтва”. Школа мастацтваў запрашае ў сваю дружную, творчую сям’ю юных дзятлаўчан, бо заняткі музыкай, харэаграфіяй, маляваннем дабратворна ўплываюць на развіццё дзяцей, комплексна развіваюць памяць, увагу, мысленне, эстэтычны густ, выхоўваюць працавітасць, самастойнасць, трэніруюць самадысцыпліну.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Дзятлаўскай ДШМ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Топите печь правильно

27 августа в агрогородке Солы Сморгонского района произошел несчастный случай – при розжиге печи получил…

49 минут ago

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

15 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

16 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

17 часов ago

Условия для роста кукурузы в ближайшее время улучшатся — Белгидромет

Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…

17 часов ago

Модернизация сельхозпроизводства на примере Витебской области стала одной из тем совещания у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…

17 часов ago