Нягледзячы на знешні ціск, беларуская эканоміка працягвае дынамічна развівацца, і Дзятлаўскі раён – не выключэнне.

Пра што сведчаць лічбы паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, расказала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская:

– У  першым паўгоддзі захаваўся трэнд на апераджальны прагноз. Аб устойлівым росце паказчыкаў прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны сведчыць індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў, які таксама склаўся вышэй за прагнозныя значэнні. Пры планавых 103,8 % фактычнае выкананне склала 107 %.

Па выніках шасці месяцаў найбольшы ўклад у дасягненні прамысловага комплексу раёна ўнеслі Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” – яго ўдзельная вага ў аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна складае 29,7 %; ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” – 16 %; ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” – 14,4 %, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” – 11,5 %.

Не менш паспяхова працавалі прамысловыя прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці ТАА “Ізакам” і “ІзакамПласт”: іх уклад у агульны аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна склаў па 8 % у кожнага.

Пры гэтым варта адзначыць, што выкананне паказчыкаў бізнес-планаў па ўдзельнай вазе запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці на 1 ліпеня 2025 года забяспечылі ўсе прамысловыя прадпрыемствы Дзятлаўшчыны.

Рост інвестыцый у асноўны капітал – плюс 52,1 % да ўзроўню мінулага года, сума інвестыцый па выніках першага паўгоддзя 2025 года – 60,2 мільёна рублёў.

Прадпрыемствы прадаўжаюць актыўна ўкладваць сродкі ў тэхналагічнае развіццё і мадэрнізацыю: на набыццё машын і абсталявання за шэсць месяцаў накіравана 22,7 мільёна рублёў, у параўнанні з першым паўгоддзем 2024 года гэта сума павялічылася на 55 %. Тэмп росту будаўніча-мантажных работ складае 196,9 %.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации