18 снежня Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступіў на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, дзе звярнуўся з пасланнем да беларускага народа і парламента.
Сродкі масавай інфармацыі і грамадзяне актыўна абмяркоўваюць выступленне кіраўніка дзяржавы, не засталіся ў баку і дзятлаўчане.
Анастасія Лагуцік, вядучы спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:
– Згаджуся з выказваннем Аляксандра Рыгоравіча аб тым, што “вёска – гэта аснова-асноў нашага жыцця. Не будзе вёскі – загінем. Дзяржава існаваць без гэтага не можа”.
Я нарадзілася і вырасла ў Беларусі, у населеным пункце пад назвай Дварэц, цяпер – аграгарадок. Тут пачынала свой прафесійны працоўны шлях, знайшла вопытных настаўнікаў. Менавіта ў Дварцы часцінка майго роду, мая сям’я, дзеці. З упэўненасцю магу сказаць, што для беларуса вёска – гэта сэрца нацыянальнай культуры і аснова беларускага этнасу, месца ўзнікнення беларускага народа, яго самазахавання і аснова для адраджэння і развіцця краіны ў цэлым. Як ДНК чалавека робіць кожнага з нас па-свойму ўнікальным, так і беларуская вёска з’яўляецца ключавым элементам нацыянальнага кода кожнага беларуса. Месцам, дзе цесна пераплецены сельская гаспадарка, народны побыт, унікальныя звычаі і сувязь з зямлёй.
Ці можна быць паспяховым у невялікім горадзе, вёсцы? Адназначна можна! Заўжды ўсё залежыць ад самога чалавека, яго імкнення да самарэалізацыі. Нездарма Прэзідэнт любіць паўтараць: “Дзяржава будзе паспяховай тады, калі кожны на сваім месцы будзе працаваць адказна і на карысць сваёй Радзімы”.
Я пачынала свой працоўны шлях педагогам-псіхолагам у Дварэцкай сярэдняй школе, працавала першым сакратаром Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”. Пасля дэкрэтнага водпуску – у Дварэцкім дзіцячым садзе выхавальнікам, затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў школе. Цяпер я спецыяліст раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і для мяне гэта сапраўднае шчасце і крыніца натхнення. Калектыў Дзятлаўскага РАНС – гэта не проста калегі, але і сапраўдныя сябры, якія раздзяляюць са мной радасці і цяжкасці. Узаемадапамога і добразычлівыя адносіны ствараюць адчуванне адзінства і ўпэўненасці. Я з радасцю і захапленнем займаюся сваёй работай, імкнуся развівацца і дасягаць новых вышыняў. У невялікім горадзе ці вёсцы работа – гэта не толькі неабходнасць, але і заклік душы. Працуючы на малой радзіме я адчуваю сваё дачыненне да нечага значнага, бачу рэальныя вынікі сваіх намаганняў. Плённая праца дае адчуванне поспеху, перамогі і натхнення для новых здзяйсненняў. У сучасным свеце, дзе хуткасны рытм і мітусня часцяком зацягваюць у вір падзей, менавіта спакой і прыгажосць малой радзімы дапамагаюць мне захоўваць гармонію і энергію. Сваіх дзяцей я таксама вучу, што не месца красіць чалавека, а чалавек – месца, і калі жыццё ў нейкі момант прывяла цябе ў вёску або невялікі гарадок, не варта засмучацца, бо і ў такіх мясцінах можна знайсці натхненне для сваіх спраў і бязмежнай творчай дзейнасці. Жыццё ў сельскай мясцовасці дазваляе захоўваць ўнутраную гармонію, напаўняе маю душу цяплом, а сэрца ўдзячнасцю за ўсё, што маю. Я шчаслівая, што магу жыць і працаваць у гэтым утульным кутку, дзе цэняцца простыя радасці, праца і шчырая сувязь з прыродай і людзьмі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ВНС
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…