Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”

28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных турах па рэгіёне ўдзел прымалі 104 шматдзетныя сям’і Прынёмання, а лепшыя з іх паспрачаюцца за права выхаду ў рэспубліканскі фінал на абласным этапе.

Дзятлаўшчыну на ім прадставяць пераможцы раённага этапу – сям’я Ляхаў. У Андрэя Барысавіча і Вольгі Міхайлаўны гадуецца чацвёра дзяцей: восьмы клас скончыла дачка Паліна, шосты – Кацярына, другі – Анастасія, сын Мірон ходзіць у дзіцячы сад.

– З нядаўняга часу мы інтэнсіўна ўключыліся ў падрыхтоўку да абласнога выступлення, – расказалі Андрэй і Вольга Ляхі. – Рэгіянальны этап – гэта больш сур’ёзны ўзровень, чым раённы. Праграму свайго выступлення вырашылі не мяняць – яна прымеркавана да Года беларускай жанчыны, а ў нашай сям’і шмат жанчын. Лічым, што ў тым выступленні, дзякуючы якому занялі першае месца на раённай сцэне, мы ўсе былі сабой, гэта і з’яўляецца галоўным поспехам і ключом да перамогі. Выбраным курсам збіраемся ісці і надалей, толькі ўзмоцнім сваю пазіцыю.

Мы родам з горада Дзятлава больш чым у трох сямейных пакаленнях. Усвядомлена засталіся жыць у родным райцэнтры, ён нам вельмі падабаецца: тут шмат прыгожых мясцін і лакацый. Нават калі праводзілі фотасесію для абласной прэзентацыі, не давялося ад’язджаць далёка ад Дзятлава, каб зрабіць неабходную колькасць фотаздымкаў. Трансліраваць любоў да малой радзімы прадоўжым з абласной сцэны: не толькі на фота, але і ў выступленні пакажам, якая гасцінная і маляўнічая наша Дзятлаўшчына. Мы ўпэўнены: за малой радзімай – вялікая будучыня.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga      

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

Руслан Крукович встретился с личным составом Дятловского районного отдела МЧС

Заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Руслан Крукович в рамках акции «Дойти до каждого» провел…

4 минуты ago

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

17 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

18 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

18 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

19 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

19 часов ago