17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у рамках акцыі “Беларусь адзіная” ў сталічным Палацы спорту адбыўся маштабны Форум патрыятычных сіл, мэтамі якога з’яўляліся кансалідацыя грамадства, абмен вопытам, абмеркаванне ключавых напрамкаў далейшага развіцця Беларусі.
Сярод удзельнікаў форуму, якія з’ехаліся ў сталіцу з усёй краіны, была дэлегацыя Дзятлаўскага раёна. Яны падзяліліся сваім меркаваннем аб значэнні свята.
Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна:
– Дзень народнага адзінства – гэта сапраўды значнае свята для ўсіх беларусаў. З кожным годам мы бачым, як яго значэнне ўзрастае. Краіна рыхтуецца да ўрачыстасці, людзі – да сустрэчы, дэлегацыі раёнаў з радасцю прымаюць удзел ва ўсіх форумах, мітынгах, што з’яўляецца прыкладам для нашага маладога пакалення.
Дата 17 верасня – сімвал устанаўлення гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, і наша задача – захаваць гэту справядлівасць.
Беларусы – міралюбівая нацыя, мы ведаем каштоўнасць міру, мы працалюбівыя і ніколі не схіляемся перад цяжкасцямі, умеем цярпець, працаваць, цаніць. Менавіта дзякуючы гэтаму нашы продкі выстаялі ў гады вайны. Праяўляем лепшыя якасці – кожны сумленна працуючы на сваім месцы, у сем’ях – выхоўваючы дзяцей-патрыётаў. З павагай беларусы адносяцца да вернікаў розных канфесій, што спрыяе паважлівым адноснам да нас саміх.
Нам патрэбен мір. Ён магчымы толькі на аснове ўзаемапавагі, а гэта і ёсць галоўная якасць беларусаў. Мы імкнёмся захаваць сваё. Нам чужога не трэба.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
нашелучшее #нашалепшае