Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” Андрэй Жамойда аб выступленні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы:
– У выступленні Прэзідэнта на Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы я пачуў тое, што сёння важней за ўсё для кожнага з нас: выразны, вывераны курс на стабільнасць і стварэнне. Калі кіраўнік дзяржавы гаворыць, што Беларусь гатова быць надзейнай перагаворнай пляцоўкай, гэта не проста дыпламатычная дэкларацыя. Гэта пацвярджэнне таго, што наша краіна застаецца астраўком прадказальнасці і здаровага сэнсу ў штармавым свеце. Прэзідэнт абсалютна правы, што рэсурсы для працягу супрацьстаяння вычарпаны і здаровы сэнс павінен узяць верх.
Я гэта гавару не як палітык, а як чалавек, які быў там. У 2013 годзе ў Кіеве на свае вочы бачыў, як разгараўся гэты нацыяналістычны канфлікт. З болем назіраў за тым, у што ў выніку выліліся тыя падзеі. Тады ў нас былі канкрэтныя эканамічныя планы. Мы мелі намер цесна супрацоўнічаць з Украінай, выбудоўваць узаемавыгадныя сувязі з Еўропай. На жаль, усё гэта рухнула, і зусім не па нашай віне. Менавіта таму ініцыятыва аб Еўразійскай Хартыі і адмове ад эканамічнага прымусу – гэта менавіта той прагматычны падыход, які патрэбны бізнесу і рэальнаму сектару эканомікі. Мір і бяспека на еўразійскай прасторы – гэта падмурак, на якім будуецца якасць жыцця ў кожным нашым раёне. Толькі ва ўмовах спакою мы можам паўнавартасна рэалізоўваць стратэгію развіцця, развіваць вытворчасць і ствараць працоўныя месцы. Мы ў рэгіёнах жывем простымі і зразумелымі прынцыпамі: паважаць людзей, любіць працу і не баяцца складанасцяў. Але вырашаць гэтыя задачы значна лягчэй, калі над галавой мірнае неба. Мы хочам аднаго: жыць у міры, развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з усімі суседзямі, сябраваць і працаваць на стварэнне. Беларусь не проста чакае заканчэння канфлікту – мы ўжо сёння робім усё, каб стаць мостам для дыялогу. Таму што моцная дзяржава пачынаецца з дабрабыту кожнага чалавека, а дабрабыт немагчымы без трывалага, справядлівага міру.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…