Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП “НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” Андрэй Жамойда аб выступленні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы:

– У выступленні Прэзідэнта на Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы я пачуў тое, што сёння важней за ўсё для кожнага з нас: выразны, вывераны курс на стабільнасць і стварэнне. Калі кіраўнік дзяржавы гаворыць, што Беларусь гатова быць надзейнай перагаворнай пляцоўкай, гэта не проста дыпламатычная дэкларацыя. Гэта пацвярджэнне таго, што наша краіна застаецца астраўком прадказальнасці і здаровага сэнсу ў штармавым свеце. Прэзідэнт абсалютна правы, што рэсурсы для працягу супрацьстаяння вычарпаны і здаровы сэнс павінен узяць верх.

Я гэта гавару не як палітык, а як чалавек, які быў там. У 2013 годзе ў Кіеве на свае вочы бачыў, як разгараўся гэты нацыяналістычны канфлікт. З болем назіраў за тым, у што ў выніку выліліся тыя падзеі.  Тады ў нас былі канкрэтныя эканамічныя планы. Мы мелі намер цесна супрацоўнічаць з Украінай, выбудоўваць узаемавыгадныя сувязі з Еўропай. На жаль, усё гэта рухнула, і зусім не па нашай віне.  Менавіта таму ініцыятыва аб Еўразійскай Хартыі і адмове ад эканамічнага прымусу – гэта менавіта той прагматычны падыход, які патрэбны бізнесу і рэальнаму сектару эканомікі. Мір і бяспека на еўразійскай прасторы – гэта падмурак, на якім будуецца якасць жыцця ў кожным нашым раёне. Толькі ва ўмовах спакою мы можам паўнавартасна рэалізоўваць стратэгію развіцця, развіваць вытворчасць і ствараць працоўныя месцы. Мы ў рэгіёнах жывем простымі і зразумелымі прынцыпамі: паважаць людзей, любіць працу і не баяцца складанасцяў. Але вырашаць гэтыя задачы значна лягчэй, калі над галавой мірнае неба. Мы хочам аднаго: жыць у міры, развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з усімі суседзямі, сябраваць і працаваць на стварэнне. Беларусь не проста чакае заканчэння канфлікту – мы ўжо сёння робім усё, каб стаць мостам для дыялогу. Таму што моцная дзяржава пачынаецца з дабрабыту кожнага чалавека, а дабрабыт немагчымы без трывалага, справядлівага міру.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации