Споўнілася два гады з моманту правядзення Адзінага дня галасавання. Меркаванне аб значэнні гэтай падзеі для беларусаў выказаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда:

– 25 лютага 2024 года ўпершыню ў сучаснай гісторыі суверэннай Беларусі грамадзяне краіны аднамомантна ўдзельнічалі ў выбарах у мясцовыя (сельскія, раённыя, абласныя) Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. У гэтым лёсавызначальным для краіны рашэнні я бачу шэраг відавочных плюсаў. Па-першае, яно дазволіла стварыць камфортныя ўмовы для выбаршчыкаў, зменшыла бюджэтныя выдаткі на арганізацыю выбараў. Вызваленыя фінансавыя сродкі былі накіраваны на развіццё эканомікі, сацыяльную падтрымку, работу бюджэтнага сектара. Па-другое, знізілася нагрузка на людзей, занятых у арганізацыі працэсу, і ў той жа час павысіўся ўзровень палітычнай граматнасці насельніцтва, даючы грамадзянам больш дакладнае ўяўленне аб рабоце дэпутатаў розных узроўняў. Усе гэтыя крокі паўплывалі на павышэнне празрыстасці выбарчай сістэмы, палітычнай і грамадзянскай вертыкалі.

Гаворачы простай мовай, Адзіны дзень галасавання скараціў колькасць выбараў, у якіх людзям можна было заблытацца. Яны прыйшлі ў адзіны дзень, прагаласавалі. З гэтым звязана высокая яўка грамадзян на ўчасткі, для большасці гэта было сапраўднае свята.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации