Актуальны каментарый. Аляксандра Якшук: “Сустрэча пакінула пазітыўныя эмоцыі”

Навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, член моладзевага савета пры раённым Савеце дэпутатаў, малады парламентарый Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, удзельніца праекта “Цягнік Памяці” Аляксандра Якшук прадстаўляла наш раён на першым моладзевым ваенна-патрыятычным форуме, які прайшоў у Мінску 8-9 снежня.

– Мерапрыемства такога фармату для маладых актывістаў нашай краіны ладзілася ў сталіцы ўпершыню, – падзялілася ўражаннямі Аляксандра. – Яно праходзіла на працягу двух дзён і было багатым на сустрэчы і падзеі. Форум аб’яднаў сотні маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі: удзельнікаў культурна-асветніцкага праекта “Цягнік Памяці”, навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў і клубаў, сувораўцаў і ліцэістаў сілавых ведамстваў. У першы дзень нас чакала пленарнае пасяджэнне на тэму “Сучасны патрыятызм: традыцыі і выклікі часу” з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай, члена Савета Рэспублікі, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандра Лук’янава, Міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Лісковіча.

На другі дзень перад намі выступалі самі моладзевыя лідары, прадстаўнікі розных сфер краіны. Яны расказвалі, чаму важна захоўваць нацыянальныя каштоўнасці, гісторыю, быць патрыётамі сваёй Айчыны. Пасяджэнне доўжылася больш за дзве з паловай гадзіны. Таксама ў рамках сустрэчы мы наведалі вайсковую часць 3214, дзе пабачылі спецыяльную і баявую тэхніку, паказальныя выступленні супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў па рукапашным баі.

Калі казаць пра ўражанні, якія былі найбольш яркімі для мяне асабіста, то гэта выступленне Наталлі Качанавай, бо яна вельмі душэўны чалавек, сапраўдны прыклад жанчыны. Асабліва запала ў душу яе выказванне аб тым, што патрыёт – гэта не проста слова, дзеянне, на якое здольны кожны малады лідар, які знаходзіўся ў канферэнцзале. На пытанне моладзі, што Наталля Іванаўна лічыць сапраўдным патрыятызмам, яна зазначыла, што ён праяўляецца ў кожным добрым дзеянні: калі ты дапамагаеш чалавеку на вуліцы або абараняеш пакрыўджанае дзіця ў школе і робіш гэта, нават не ўсведамляючы, што твой учынак патрыятычны.

У цэлым сустрэча пакінула пазітыўныя эмоцыі: я пабачыла сваіх сяброў з праекта “Цягнік Памяці”, пасябравала з многімі іншымі ўдзельнікамі сустрэчы, мы пабывалі ў драматычным тэатры.

Асабліва парадавала, што гэты моладзевы форум стане штогадовым. Наталля Качанава выказала ідэю, каб кожны раз ён праходзіў у новым горадзе. Першым па алфавіце ідзе Брэст, дзе мяркуецца арганізаваць сустрэчу 2026 года. Яшчэ ёсць задумка арганізаваць і для студэнцкай і працоўнай моладзі патрыятычна-асветніцкі праект накшталт “Цягніка Памяці”. Увогуле, лейтматывам гучала думка, што для маладых беларусаў будуць стварацца максімальныя ўмовы для актыўнасці, удзелу ў грамадскім і палітычным жыцці краіны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

11 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

11 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

12 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

12 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

12 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

13 часов ago