Новы год набліжаецца, а разам з ім прачынаецца і святочны настрой у людзей. Сёння ў Казлоўшчыну “прыехала” навагодняе дрэва, якое работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстанавілі на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка.
Сёлета елку прывезлі не з лесу, а з райцэнтра. Чаму? Спыталіся ў намесніка дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктара Дзедуля:
– Яшчэ два месяцы таму да нас у ЖКГ звярнулася кіраўнік Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Гуговіч з просьбай абследаваць наконт аварыйнасці елку, што расце на тэрыторыі іх установы. Дрэва шматгадовае, высокае, каранёвай сістэмай разбурала не толькі фундамент будынка ЦКРНіР, але і сцены. Акрамя таго, на ствале з’явілася дупло, якое пад навіслымі галінамі не было бачна.
Спецыялісты ЖКГ выехалі на месца, правялі абследаванне і выявілі, што сапраўды дрэва стала аварыйным, паколькі дупло ў ствале можа справакаваць пры моцных парывах паветра, а гэта з’ява прыроды цяпер частая, пералом ствала. Калі такое здарыцца, ад падзення елкі можа пацярпець не толькі будынак Цэнтра, але і іншыя, якія знаходзяцца побач, або стварыць аварыйную сітуацыю на вуліцы Чырвонаармейскай райцэнтра, дзе пастаянна актыўны рух аўтамабіляў і пешаходаў.
Таму было дадзена заключэнне аб неабходнасці выдалення елкі. Аднак, перш чым спілаваць дрэва, параіліся са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім аб пераносе выдалення на снежань, каб была магчымасць у знешне вельмі прыгожай елкі парадаваць дзятлаўчан на Новы год. Андрэй Уладзіміравіч гэту ідэю падтрымаў.
Паколькі ў Дзятлаве навагодняе дрэва каркаснае, збіраецца з вялікай колькасці кампанентаў, а ў пасёлкі Наваельню, Казлоўшчыну і аграгарадок Гезгалы штогод мы прывозім цэльныя елкі, было прынята рашэнне парадаваць дзятлаўскай зялёнай прыгажуняй жыхароў Казлоўшчыны.
Сёння дрэва паспяхова спілавана, дастаўлена ў гарадскі пасёлак і ўстаноўлена на цэнтральнай плошчы. У хуткім часе будзе ўпрыгожана і заззяе святочнымі агеньчыкамі.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…