15 кастрычніка ў Полацку прайшоў сямейны форум – вялікая размова аб важным “Шчаслівая сям’я – моцная дзяржава”.

Сустрэча ладзілася пад шатамі старажытнай Сафіі і сабрала амаль тры сотні чалавек. Гэта былі маладыя і шматдзетныя сем’і, цэлыя дынастыі. У размове прымалі ўдзел члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, сфераў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Беларускай праваслаўнай царквы, грамадскіх аб’яднанняў. Паўдзельнічала ў мерапрыемсве і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель.

– Сямейны форум ладзіцца на старажытнай полацкай зямлі ўжо трэці год запар, – расказала Алена Раманаўна. – Ён скіраваны на папулярызацыю традыцыйных каштоўнасцяў і ўмацаванне статусу сям’і. Ініцыятыва такіх сустрэч належыць Савету Рэспублікі і Беларускай праваслаўнай царкве. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні духоўна-маральных каштоўнасцяў, праблему булінгу сярод школьнікаў, празмернае захапленне моладзі гаджэтамі. Шматдзетныя бацькі адзначылі, што сучаснай моладзі няма дзе знаёміцца і можна вярнуць традыцыю гарадскіх дыскатэк.

Усвядомленае бацькоўства, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, радавая гісторыя кожнай сям’і – тэмы якія абмяркоўваліся на вялікай размове. “Шчаслівая сям’я – моцная дзяржава” адлюстроўвае ідэал да якога трэба імкнуцца. Гэта не проста лозунг, а формула паспяховага развіцця, бо працвітанне краіны будуецца не толькі на заводах і радовішчах, а ў першую чаргу на шчаслівых і здаровых сем’ях, якія жывуць, працуюць і выхоўваюць новае пакаленне ў атмасферы любові, бяспекі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Такім чынам, інвестыцыі ў сям’ю – гэта самыя важныя і стратэгічныя ўкладанні, якія можа зрабіць дзяржава для сваёй будучыні.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации