Актуальны каментарый. Адпрацоўка заканадаўчых механізмаў супраць кіберзлачынстваў

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык прыняў удзел у V Форуме парламентарыяў дзяржаў-удзельніц Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансавага тэрарызму ў горадзе Ашхабадзе Туркменістана.

– Сучасны этап развіцця фінансавай сістэмы нашай краіны і іншых дзяржаў, якія характарызуюцца глыбокай лічбавай трансфармацыяй, не толькі стварае новыя эканамічныя магчымасці, але і параджае якасна новыя пагрозы ў сферы супрацьдзеяння легалізацыі злачынных даходаў.

Масавы перавод актываў у электронны фармат і імклівае распаўсюджванне інавацыйных фінансавых інструментаў і тэхналогій (уключаючы штучны інтэлект і механізмы дэцэнтралізаваных фінансаў) прывялі да фарміравання прынцыпова новага асяроддзя ўчынення злачынстваў і адмывання даходаў.

У гэтых умовах ключавую ролю іграе якасная адпрацоўка заканадаўчых падыходаў, якія здольны адэкватна рэагаваць на дынаміку тэхналагічных змяненняў. Заканадаўства выступае практычным інструментам, што дазваляе мінімізаваць рызыкі выкарыстання высокіх тэхналогій у злачынных мэтах і забяспечыць абарону фінансавай сістэмы.

V Форум парламентарыяў быў прысвечаны выпрацоўцы заканадаўчых мер па супрацьдзеянні злачынствам, звязаным з выкарыстаннем новых тэхналогій.

На працягу апошніх дзесяці гадоў у Рэспубліцы Беларусь назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя штогадовага павелічэння колькасці зарэгістраваных кіберзлачынстваў. Трэнд гэты агульнасусветны. Калі ў 2015 годзе паказчык складаў 2,5 % ад агульнай колькасці злачынстваў, то ў наступныя гады ён павялічваўся і ў 2025-м фактычна склаў 30 %. Па выніках трох месяцаў бягучага года яго значэнне ўжо дасягнула 35 %. Адпаведна кіберзлачыннасць займае ўсё больш значнае месца ў агульнай структуры крымінальна караемых дзеянняў і застаецца адным з ключавых выклікаў для праваахоўнай сістэмы і грамадзян.

Другі год запар у нашай краіне адзначаецца зрух асноўнага вектара “супрацьпраўных атак” на схіленне ахвяраў да самастойнага пераводу ўласных зберажэнняў на банкаўскія рахункі, названыя махлярамі, або фізічную перадачу наяўных грашовых сродкаў кур’ерам. Прычым дропамі найчасцей становяцца такія ж пацярпелыя або ўведзеныя ў зман грамадзяне, у тым ліку асобы, якія лічаць, што ўдзельнічаюць у спецыяльнай аперацыі па затрыманні злачынцаў. Махляры актыўна выкарыстоўваюць у адносінах да іх псіхалагічныя прыёмы, выклікаючы страх, абмяжоўваючы час пацярпелых на прыняцце рашэнняў, пазбаўляючы іх магчымасці звязацца з роднымі, пераправерыць інфармацыю. У шэрагу выпадкаў прычынамі падману служаць заснаваныя на эмоцыях даверлівасць, асабістая няўважлівасць ахвяр, жаданне хуткага заробку або пакупкі тавараў па “дысконтных” цэнах.

У рамках форуму адбыўся грунтоўны абмен вопытам для далейшай адпрацоўкі заканадаўчых механізмаў супрацьдзеяння кіберзлачынствам, бо супрацьстаяць такому сучаснаму выкліку на глабальнай арэне паасобку немагчыма: падобную дзейнасць неабходна ажыццяўляць на сістэмнай аснове і разам. Паўнацэннае міжнароднае супрацоўніцтва і выпрацоўка новых заканадаўчых падыходаў дазволяць своечасова ўдасканальваць механізмы фінансавага маніторынгу для эфектыўнага выяўлення і спынення складаных схем легалізацыі злачынных даходаў. У канчатковым выніку такія мерапрыемствы дапамогуць мінімізаваць страты грамадзян, – падкрэсліў парламентарый.

Ірына СТЫРНІК         

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Гаспадара няма. Хто будзе касіць?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася жыхарка райцэнтра з пытаннем, якое даўно яе непакоіла: – Праз…

13 часов ago

Са святам, эканамісты Дзятлаўшчыны!

30 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста. Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў гэтай важнай прафесіі…

14 часов ago

Дзяржаўтаінспекцыя праверыць сельгастэхніку

У час правядзення ўборачнай кампаніі ў Дзятлаўскім раёне інспектары МА ДАІ Слонімскага РАУС наведаюць аграпрамысловыя…

14 часов ago

Камбайны – на старце жніва-2026

Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам…

15 часов ago

Навіны бібліятэкі. Казкі з куфэрка і “Магія чытання”

З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія…

15 часов ago

Навіны бібліятэкі. Кніжнае дзяцінства: чытаем разам

Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…

15 часов ago